У новым фармаце
22.12.2009
—
Новости Культуры
|
Культурны праект “Італьянскае Адраджэнне ў Беларусі” будзе прадоўжаны
Сёлета ў кастрычніку-лістападзе пасольства Італіі знаёміла беларусаў з лепшымі дасягненнямі італьянскай культуры і мастацтва.У прыватнасці, у Мінску, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, быў прадстаўлены шэдэўр эпохі італьянскага Адраджэння – карціна Парыса Барданэ “Мадона з дзіцем паміж Св. Энрыка з Упсалы і Св. Антоніа”, прайшлі іншыя цікавыя мерапрыемствы. Як паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джуліа Прыджоні, праект прадоўжыцца ў наступным годзе ў новым фармаце. Пасол адзначыў, што Беларусь і Італія рыхтуюцца падпісаць міжурадавыя пагадненні па развіцці супрацоўніцтва як у галіне эканомікі, так і ў сферы культуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Культурны праект “Італьянскае Адраджэнне ў Беларусі” будзе прадоўжаны
|
|