Меламаны назвалі найгоршы музычны гурт свету
04.12.2009 13:28
—
Новости Культуры
|
Амерыканскі музычны часопіс The Word апублікаваў спіс найгоршых музычных гуртоў свету. Рэйтынг створаны з улікам меркавання чытачоў часопіса. Сумнеўнае першынство ў канадскага калектыва Nickelback. Супраць яго прагаласавалі 19,8% апытаных. За час свайго існавання гурт прадаў больш за 30 мільёнаў копій сваіх пласцінак і намінаваўся на атрыманне прэміі «Грэмі». Адметрна, што ў час апытання рэспандэнтам не прапаноўваліся варыянты адказаў, так што меламаны арыентаваліся выключна на ўласнае меркаванне. На жаль, у Беларусі падобных даследаванняў не праводзіцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не надта пачэснае званне атрымаў канадскі гурт Nickelback |
|