Вайцюшкевіч на "Зорным рынгу": "Я нарадзіўся тут". 21.by

Вайцюшкевіч на "Зорным рынгу": "Я нарадзіўся тут"

06.12.2009 14:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зміцер Вайцюшкевіч
Зміцер Вайцюшкевіч
Лідэр WZ-Orkiestra перамог у інтэрактыўным шоу тэлеканала СТВ экс-вакаліста ВІА "Синяя птица" Аляксандра Звяровіча.

5 снежня на канале СТВ на "Зорным рынгу" сышліся Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Звяровіч, экс-вакаліст ВІА "Синяя птица".

Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў супраць гурта свайго суперніка адзін. На рынгу трымаўся нязмушана, нібы гэта і не запіс на дзяржаўным тэлеканале, а выступленне дзе-небудзь на гарадской сцэне Льва ў часе чарговага фэсту "Be Free".

Спяваючы "Я нарадзіўся тут", Зміцер зрабіў заўважны акцэнт на словах пра "белыя і чырвоныя кветкі". Каментатары шоу, якія час ад часу з'яўляліся ў кадры, пры гэтым эмацыйна падкрэслілі: "Наш чалавек, наш!"

Большасць пытанняў Вайцюшкевічу задавалі па-беларуску, на беларускай мове было пазначанае ягонае імя побач з нумарам тэлефону для галасавання. Зміцер, натуральна, размаўляў на роднай мове.

Аляксандра Звяровіча не менш цёпла віталі на сцэне. Шмат хто з слухачоў прыгадваў пры гэтым пра сваю маладосць. Аднак вынікі галасавання зафіксавалі ўпэўненую перамогу лідэра WZ-Orkiestra: 5364 галасоў супраць 3943.

12 снежня ў суботу на "Зорным рынгу" сыдуцца "Крама" і расійская спявачка Лаліта Міляўская. Прагаласаваць можна будзе ў дзень эфіру па адмысловых нумарах (тэлефанаванне бясплатнае), а таксама на сайце СТВ. Пачатак у 20:10.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр WZ-Orkiestra перамог у інтэрактыўным шоу тэлеканала СТВ экс-вакаліста ВІА "Синяя птица" Аляксандра Звяровіча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика