Цеплыня роднага краю
06.01.2010
—
Новости Культуры
|
Колькі нашых суайчыннікаў знаходзіцца сёння ў розных краінах свету — у тым ліку і пра гэта пад час анлайн-канферэнцыі гаварыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
Па словах Леаніда Гулякі, ёсць розныя лічбы наконт колькасці беларусаў, якія жывуць за межамі краіны: і два, і тры, і нават тры з паловай мільёны чалавек. Статыстыка — неафіцыйная, бо сабраць дадзеныя па ўсім свеце немагчыма. Хаця ёсць і пэўная канкрэтнасць па асобных краінах. У прыватнасці, Леанід Гуляка сказаў, што “ў ЗША і Канадзе беларусаў менш за мільён, у Ізраілі — каля 130 тысяч, у Аўстраліі — да 20 тысяч, у Вялікабрытаніі — каля 7 тысяч”. Што тычыцца суседніх краін, то ў Расіі, паводле звестак Л. Гулякі, пражывае 814 тысяч беларусаў (дадзеныя перапісу 2002 года), прычым у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці — каля 100 тысяч нашых суайчыннікаў. Ва Украіне налічваецца 275 тысяч беларусаў (дадзеныя перапісу 2001 года), а па неафіцыйных дадзеных колькасць іх даходзіць да 400 тысяч. У Польшчы — 50 тысяч (дадзеныя 2002 года), а па неафіцыйных звестках таксама значна больш — 250 тысяч. У Латвіі нашых суайчыннікаў прыкладна 95 тысяч, у Літве — 55 тысяч. Што тычыцца Эстоніі і Малдовы, то там нашых суайчыннікаў — па 20 тысяч, у Казахстане — 95 тысяч, у Кыргызстане — 2,5 тысячы. Шэраг пытанняў, якія задаваліся пад час анлайн-канферэнцыі на Інтэрнэт-сайце БЕЛТА, тычыліся супрацоўніцтва царквы і дзяржавы ў сацыяльнай сферы, пашырэння міжрэлігійнага дыялогу, будаўніцтва і рэканструкцыі культавых будынкаў, арганізацыі паломніцтваў па святых месцах краіны, нацыянальнага складу беларускага грамадства. Дарэчы, як адзначыў Л.Гуляка, сёння ў шматканфесійнай і шматнацыянальнай Беларусі зарэгістраваны 3094 рэлігійныя абшчыны розных канфесій, пражываюць людзі 141 нацыянальнасці. Іван Іванаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі нашых суайчыннікаў знаходзіцца сёння ў розных краінах свету — у тым ліку і пра гэта пад час анлайн-канферэнцыі гаварыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
|
|