«Беларусьфільм»: Мы вельмі хацелі працаваць з Курэйчыкам, але не атрымалася — не наша віна. 21.by

«Беларусьфільм»: Мы вельмі хацелі працаваць з Курэйчыкам, але не атрымалася — не наша віна

15.12.2009 09:35 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 снежня ў Мінску прайшла прэс‑канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ў беларускім кінематографе.

Адказваючы на пытанне адносна якасці сцэнараў, над якімі працуюць на «Беларусьфільме», галоўны рэдактар нацыянальнай кінастудыі Наталля Сцяжко адзначыла: «Зараз у краіне такое заканадаўства, што мы не маем права заказваць сцэнары. Мы можам працаваць толькі з гатовымі сцэнарамі, а грошы аўтар атрымае толькі тады, калі фільм запускаецца ў вытворчасць».

На пытанне, чаму кінастудыя не супрацоўнічае з вядомым маладым сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам, Сцяжко адказала: «Курэйчык — хлопец проста цудоўны, вельмі таленавіты ў якасці піяру. Ён прыносіў да нас сцэнары, мы вельмі хацелі з ім працаваць, але не атрымалася — і не з нашага боку. Таму што першае пытанне, якое задае Курэйчык, — гэты грошы».

Сцяжко расказала, што аднойчы Андрэй прынёс на «Беларусьфільм» сінопсіс [кароткі абагульняючы пераказ] сцэнара, а потым рэдактары кінастудыі высветлілі, што падобны, але пад іншай назвай, ужо прададзены ў Расію. «Ён на нас пакрыўдзіўся, — паведаміла галоўны рэдактар кінастудыі, — нейкую вайну аб’явіў «Беларусьфільму», нават абвінаваціў, што мы яго ідэі крадзем».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 снежня ў Мінску прайшла прэс‑канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі ў беларускім кінематографе.Адказваючы на пытанне адносна якасці сцэнараў, над якімі працуюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика