Rammstein дасць канцэрт ў Мінск у сакавіку
17.12.2009
—
Новости Культуры
|
Як паведамілі БелаПАН у адной з арганізацый, якая вядзе перамовы аб канцэрце, чакаецца, што месцам яго правядзення будзе цэнтральная пляцоўка спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", якая ўмяшчае да 15 тысяч гледачоў. Пытанні, што тычацца кошту білетаў і таго, якія гурты будуць выступаць "на разагрэве" ў Rammstein, пакуль узгадняюцца.
Паводле слоў арганізатараў выступлення, апрача музыкантаў на канцэрт павінна прыехаць адміністрацыя калектыву і тэхнічны персанал, усяго прыкладна 40 чалавек. Гурт прывозіць уласнае музычнае абсталяванне на пяці грузавіках. Што тычыцца бытавога райдэра, то для музыкантаў патрабуецца пяцізоркавы гатэль, для тэхперсаналу — трохзоркавы. Зараз Rammstein праводзіць сусветнае турнэ ў межах выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da. У канцы лютага наступнага года гурт плануе даць канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка — у Рызе, 5 сакавіка — у Вільнюсе, 9 сакавіка — у Кіеве. Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву аб'ядноўвае ў сабе элементы індастрыял-метала і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі. Rammstein — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі сталічных канцэртна-відовішчных арганізацый вядуць перамовы аб арганізацыі выступлення Rammstein у Мінску. Паводле папярэдняй інфармацыі, першы ў Беларусі канцэрт славутага нямецкага гурту плануецца на 7 сакавіка 2010 года.
|
|