Новая кніга Дзядзькі Рыгора
28.12.2009
—
Новости Культуры
|
Беларускія вершасказы, запачаткаваныя яшчэ Алесем Разанавым, — згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя словаспалучэнні, якія вядуць свой радавод ад пазачасовых трапнасцяў старазапаветных прарокаў, ад зачараванага трапяткасцю прыроды японскага хоку і ад сцюдзёнай вытанчанасці сярэднявечных афарызмаў. Буслянкі, крыжы, бабулькі-сялянкі і сцэны з вясковага жыцця, заснятыя амерыканскім фатографам Джонам Кунстадтэрам, — адно праваднікі ў свет сталай барадулінскай паэзіі, у высокачастотны мысленчы рэгістр, дзе замілаванне прыродай і светам рэчаў нябачна узносіцца ў замілаванне людствам. Яшчэ: Рыгор Барадулін Вершасказы *** Наступнае наступае на мазалі мінуламу. *** Дарога расце ўсё жыццё. *** Неахвотна старэе святло. *** Хмары — неслухі неба. *** Джон Кунстадтэр працаваў намеснікам амбасадара ЗША у Беларусі ў 2000-2001 гг. Вялікі аматар фота, ён зрабіў цэлую калекцыю беларускіх фотаздымкаў, пабачыць якія можна на адмысловым сайце www.radzimaphoto.com. Там жа можна даведацца пра аўтара падрабязней. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|