Новая кніга Дзядзькі Рыгора
28.12.2009 12:47
—
Новости Культуры
|
«Навошта» — новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, аздобленая здымкамі фатамастака Джона Кунстадтэра, пабачыла свет у Мінску. Рыгор Барадулін. Навошта: вершасказы. уклад. Алесь Камоцкі. Фотамастак Джон Кунстадтэр. — Мінск: Медысонт, 2009. — 162 с., 1000 ас. Беларускія вершасказы, запачаткаваныя яшчэ Алесем Разанавым, — згусце паэтычнай мудрасці, зашыфраванае ў кароткія, амаль тэлеграфічныя словаспалучэнні, якія вядуць свой радавод ад пазачасовых трапнасцяў старазапаветных прарокаў, ад зачараванага трапяткасцю прыроды японскага хоку і ад сцюдзёнай вытанчанасці сярэднявечных афарызмаў. Буслянкі, крыжы, бабулькі-сялянкі і сцэны з вясковага жыцця, заснятыя амерыканскім фатографам Джонам Кунстадтэрам, — адно праваднікі ў свет сталай барадулінскай паэзіі, у высокачастотны мысленчы рэгістр, дзе замілаванне прыродай і светам рэчаў нябачна узносіцца ў замілаванне людствам. Яшчэ: Рыгор Барадулін Вершасказы *** Наступнае наступае на мазалі мінуламу. *** Дарога расце ўсё жыццё. *** Неахвотна старэе святло. *** Хмары — неслухі неба. *** Джон Кунстадтэр працаваў намеснікам амбасадара ЗША у Беларусі ў 2000-2001 гг. Вялікі аматар фота, ён зрабіў цэлую калекцыю беларускіх фотаздымкаў, пабачыць якія можна на адмысловым сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Навошта» — новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, аздобленая здымкамі фатамастака Джона Кунстадтэра, пабачыла свет у Мінску. |
|