У Мінску праходзіць акцыя на Раство . 21.by

У Мінску праходзіць акцыя на Раство

03.01.2010 11:05 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартавала акцыя на Раство «З любоўю да дзяцей». У яе межах праходзяць дабрачынныя паказы спектакляў для дзяцей‑сірот і дзяцей супрацоўнікаў, студэнтаў мінскіх ВНУ.

Акцыя «З любоўю да дзяцей» арганізавана тэатрам сумесна з Беларускім прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры. Як паведаміў на адкрыцці дабрачынных мерапрыемстваў прадстаўнік Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, да акцыі далучыліся таксама прадстаўнікі прафсаюзаў сталічных ВНУ.

2 студзеня на сцэне тэатра адбыўся паказ камедыі «Паўлінка» паводле п’есы Янкі Купалы. 3 і 4 студзеня дзецям будзе паказаны мюзікл «Афрыка», у аснову якога пакладзены паэтычны твор «Афрыканскае падарожжа» Леаніда Пранчака, а музыку да яго напісаў Уладзімір Кандрусевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы стартавала акцыя на Раство «З любоўю да дзяцей». У яе межах праходзяць дабрачынныя паказы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика