Тры новыя культурныя сталіцы Еўропы
03.01.2010 14:11
—
Новости Культуры
|
8 студзеня Еўрасаюз прадставіць тры новыя культурныя сталіцы Еўропы. На 2010 год імі выбраны нямецкі Эсэн, а таксама ўся вобласць Рур; венгерскі горад Печ ды турэцкі Стамбул. Даліна Рур вядомая сваёй вугальнай і сталеліцейнай прамысловасцю. Апошнія гады былі адзначаны заняпадам індустрыяльнай актыўнасці ў гэтай частцы Нямеччыны. «Гэта унікальная магчымасць паказаць ўсёй Еўропе і Нямеччыне, чаго можа дасягнуць метраполія. Наш рэгіён змяніўся. Зараз працуюць усяго 4 вугальныя шахты, мяркуе Олівер Шэйт. Нягледзячы на сваё індустрыяльнае мінулае, рэгіён ўражвае насычанасцю культурнага жыцця — 120 тэатраў, 100 канцэртных залаў і 200 музеяў. Венгерскі горад Печ мае дзвюхтысячагадовую гісторыю, а раннехрысціянскі некропвль на яго тэрыторыі уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Знаходзячыся на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, гэты горад ўвабраў у сябе культуру захаду і ўсходу. Турэцкі Стамбул вядомы на ўвесь свет. За сваю шматвяковую гісторыю горад пабываў рэзідэнцыяй 10 рымскіх, 82 візантыйскія імператары і 30 асманскіх султанаў. Музеі і гістарычныя славутасці Стамбула захоўваюць палову каштоўнасцяў і рэліквій краіны. Цягам усяго года ў гэтых гарадах пройдуць цікавыя культурныя мерапрыемствы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эсэн, Печ і Стамбул.
|
|