Выйшаў грэка‑каталіцкі «Царкоўны каляндар 2010». 21.by

Выйшаў грэка‑каталіцкі «Царкоўны каляндар 2010»

03.01.2010 15:13 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 студзеня ў Мінску прайшла прэзентацыя грэка‑каталіцкага «Царкоўнага календара» на 2010 год.


Сёлета каляндар мае тытул «Жыровіцкая Заступніца — Маці Еднасці» і прысвечаны ён 280‑м угодкам каранавання папскімі каронамі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы. Таму ў ім змешчаныя розныя спіскі Жыровіцкай Іконы і фрагменты Акафісту, які чытаецца перад ёй.

Згодна са шматгадовай традыцыяй царкоўных календароў выдаваных для грэка‑каталіцкіх парафій у Беларусі ў календарыуме на кожны дзень, акрамя імёнаў святых, пададзены біблійныя чытанні на Літургіі.

Каляндар выдадзены на замову грэка‑каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Яго можна атрымаць за ахвяраваньне ў грэка‑каталіцкіх парафіях Царквы.

У выпадку немагчымасці знайсьці каляндар, зьвяртацца па дапамогу на адрас: svjazep@gmail.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 студзеня ў Мінску прайшла прэзентацыя грэка‑каталіцкага «Царкоўнага календара» на 2010 год.Сёлета каляндар мае тытул «Жыровіцкая Заступніца — Маці Еднасці» і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика