Навагодні рай
03.01.2010 14:11
—
Новости Культуры
|
У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адкрылася калектыўная выстава «Малабюджэтны рай». Ёсць прадметы, якія амаль ва ўсіх, хто нарадзіўся ў краіне, якой ужо не існуе, выклікаюць адназначныя асацыяцыі з навагоднімі ўрачыстасцямі. Гэта не проста прадметы. Гэта знакі і сімвалы, азбука нашых успамінаў пра шчасце. Яны змяшчаюцца ў адну-дзве старыя скрынкі, у якіх захоўваюцца елачныя цацкі, лісты, фатаграфіі, віншавальныя паштоўкі. «Малабюджэтны рай» — гульня з прадметамі мінулага, эксперымент, спроба візуалізаваць памяць пра колішнія адчуванні са свята Новага года — таго самага, калі «неба было больш блакітнае». «Рай ― гэта тое, што мы калісьці страцілі, але марым знайсці зноў. Мы вылічваем формулу свайго шчасця, падстаўляючы розныя элементы, — кажа пра выставу адзін з аўтараў выставы мастак Даніла Парнюк. — Навагодняя ноч ― магчымасць стварыць хоць ненадоўга свой маленькі рай, з любасцю падзяліўшы ўсё найлепшае, што ў нас ёсць, з самымі дарагімі людзьмі». На выставе аўтары запрашаюць папрактыкавацца ў віншавальна-пажадальным літаранапісанні, усталяваўшы ля ўваходу ў выстаўную прастору тры стэнды «для творчага запаўнення». Выстава «Малабюджэтны рай» будзе працаваць з 23 снежня 2009 года да 13 студзеня 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інсталяцыі з старых цацак, малюнкаў, фатаграфіяў, віншавальных паштовак... Эксперыментальная выстава «Малабюджэтны рай» у галерэі «Ў»
|
|