Абвешчаны сьпіс намінантаў на “Глінянага Вялеса”. 21.by

Абвешчаны сьпіс намінантаў на “Глінянага Вялеса”

04.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Названы намінанты на недзяржаўную літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”. Стаць яе ляўрэатам за найлепшую кнігу, выдадзеную ў мінулым годзе, можа адзін зь пяці аўтараў.

Адметна, што чатыры з намінаваных кніг — празаічныя. Гэта “Цэнтар Эўропы” Ўладзімера Някляева, “Бунт незапатрабаванага праху” Віктара Казька, “Нічые” Андрэя Федарэнкі і “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” Ўладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча. Разбаўляе суровую прозу паэт Міхась Скобла кнігай лірыкі “Акно для матылькоў”.

Прэмія “Гліняны Вялес” заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў. Яе ляўрэат традыцыйна абвяшчаецца ў сакавіку, а сама ўзнагарода традыцыйна ж уручаецца ў Полацку. Стаць яе ляўрэатам можна толькі аднойчы, таму шмат цікавых кніг, якія выйшлі летась, у сёлетні шорт-ліст не патрапілі, бо іх аўтары ўжо былі ўганараваныя “Гліняным Вялесам” у папярэднія гады.

Каардынатар Таварыства вольных літаратараў Алесь Аркуш (на фота) кажа, што “Гліняны Вялес” — гэта беларускі адказ Нобэлю.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Названы намінанты на недзяржаўную літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”. Стаць яе ляўрэатам за найлепшую кнігу, выдадзеную ў мінулым годзе, можа адзін зь пяці аўтараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика