«Рок‑Каранацыя‑2009» пройдзе ў «Рэактары» 4 сакавіка
12.01.2010 15:19
—
Новости Культуры
|
Цырымонія ўзнагароджання найлепшых музыкаў Беларусі адбудзецца 4 сакавіка. Сёлета рок‑каронамі будуць ганараваць 14‑ы раз. У розныя часы былі каранаваныя такія гурты, як «Крама», «Крыві», «Крамбамбуля», двойчы каралямі былі прызнаныя НРМ, «Ляпіс Трубяцкой» і «Нейра Дзюбель». Сваю згоду на ўдзел у цырымоніі ўжо далі такія гурты, як «Крама», «Нейра дзюбель», «Без білета», Зміцер Вайцюшкевіч. Зараз завяршаюцца перамовы з асноўнымі прэтэндэнтамі на галоўную рок‑карону — гуртамі «Ляпіс Трубяцкой» і «Зэ тубс». Пераможцы ў кожнай з 13‑ці намінацый будуць названыя непасрэдна на самой цырымоніі 4 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія ўзнагароджання найлепшых музыкаў Беларусі адбудзецца 4 сакавіка.Сёлета рок‑каронамі будуць ганараваць 14‑ы раз. У розныя часы былі каранаваныя... |
|