Rammstein пацвердзіў намер выступіць у Беларусі. 21.by

Rammstein пацвердзіў намер выступіць у Беларусі

19.01.2010 11:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канцэрт у рамках сусветнага турнэ адбудзецца 7 сакавіка 2010 году ў Мінску на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна».


Фота thegauntlet.com

Сусветнавядомы нямецкі гурт Rammstein усё ж прыедзе ў Беларусь. Мінск уключаны ў спіс гарадоў, якія гурт наведае з канцэртамі ў рамках сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома «Liebe ist fur alle da». Пра гэта можна даведацца на сайце калектыву. Канцэрт адбудзецца 7 сакавіка 2010 году на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», якая змяшчае да 15 тысяч гледачоў. Упершыню пра магчымы прыезд Rammstein у Беларусь было абвешчана ў снежні 2009 году, але да апошняга моманту беларуская сталіца не была ўключаная ў тур-спіс.

У канцы лютага гэтага года гурт плануе даць канцэрты ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка — у Рызе, 5 сакавіка — у Вільні, 9 сакавіка — у Кіеве.

Прыезд Rammstein у Беларусь стане працягам прыемнай традыцыі ўключэння нашай краіны ў графік сусветных турнэ гуртоў такога ўзроўню. 5 кастрычніка 2009 года на мінскім стадыёне «Дынама» свой новы альбом «Invaders Must Die» прэзентавалі The Prodigy.

***

Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву аб’ядноўвае ў сабе элементы індастрыял-метала і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі. Rammstein — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт у рамках сусветнага турнэ адбудзецца 7 сакавіка 2010 году ў Мінску на цэнтральнай пляцоўцы спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика