«Аватар» атрымаў восем намінацый на прэмію BAFTA
21.01.2010 11:07
—
Новости Культуры
|
Брытанская акадэмія кіно-і тэлевізійнага мастацтва (BAFTA) аб’явіла намінантаў аднайменнай прэміі. Фільмы «Аватар», «Уладар бур» і «Адукацыя» намінаваныя ў васьмі катэгорыях, у тым ліку як «Найлепшы фільм года». У гэтай катэгорыі таксама прадстаўлены «Мне бы ў неба» і «Тужся». Сем намінацый атрымаў трылер «Раён №9». «Бясслаўныя бастарды» прэтэндуюць на шэсць прэмій. У катэгорыі «Найлепшы актор» прадстаўлены Джордж Клуні, Джэрэмі Рэннра, Джэф Брыджес, Колін Ферт і Эндзі Серкс. Прэмію «Найлепшая акторка» атрымае Мэрыл Стрып, Кэры Малігэн, Одры Тоту, Сірша Рона або Габуры Сідыбэ. Уручэнне BAFTA пройдзе 21 лютага, за два тыдні да «оскараўскай» цырымоніі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанская акадэмія кіно-і тэлевізійнага мастацтва (BAFTA) аб’явіла намінантаў аднайменнай прэміі.Фільмы «Аватар», «Уладар бур» і «Адукацыя» намінаваныя ў васьмі...
|
|