На ўсе сто!
02.02.2010
—
Новости Культуры
|
Дзесяцігадовая Насця Парукава заваявала Гран-пры музычнага конкурсу ў Італіі
Журы міжнароднага конкурсу Ars nova International Music Competition — Trieste не хавала захаплення віртуозным выкананнем Насцяй Парукавай фартэпіянных эцюдаў Ліста. Вучаніца Веранікі Сахаравай з 17-й мінскай дзіцячай музычнай школы стала абсалютным лідэрам у сваёй узроставай катэгорыі, дзе спаборнічалі сорак удзельнікаў з Беларусі, Літвы, Славеніі, Харватыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Італіі, Аўстрыі. Насця набрала 100 балаў са 100 магчымых. Такога выніку не было за пяцігадовую гісторыю конкурсу. Усяго ж у Анастасіі Парукавай гэта чацвёртая за мінулы год перамога на міжнародных конкурсах. У яшчэ адной канкурсанткі з Беларусі ў гэтай жа ўзро-ставай катэгорыі — Анастасіі Гамезы — вынік быў не менш уражлівы. Дзяўчынка набрала 98 балаў і па праву стала ўладальніцай першай прэміі конкурсу. Варта адзначыць, што на Ars nova International Music Competition — Trieste выступалі канкурсанты вельмі высокага ўзроўню. І ўсё ж беларуская музычная школа была ўдастоена самых высокіх адзнак з боку міжнароднага журы. У выніку арганізатары прапанавалі правесці ў будучым сумесны канцэрт навучэнцаў музычных школ з Беларусі і Італіі. Жанна Катлярова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяцігадовая Насця Парукава заваявала Гран-пры музычнага конкурсу ў Італіі
|
|