Шчодры куфар. 21.by

Шчодры куфар

02.02.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У музейнай экспазіцыі былі куфры на любы густУ Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава народных майстроў
У экспазіцыі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея былі прадстаўлены куфры, якія выраблены паўстагоддзя таму майстрамі саломапляцення, роспісы і інкрустацыі саломкай з Брэста і Жлобіна.
Традыцыйна куфры займалі ганаровае месца ў кожным беларускім сялянскім доме. Яны ўяўлялі з сябе вялікую драўляную скрынку, дзе захоўваліся тканіны, бялізну, адзенне, ювелірныя ўпрыгажэнні і пасаг для нявесты. Самыя вялікія куфры выкарыстоўваліся як ложак, а ў самых маленькіх захоўвалі тытунь. Фарбавалі іх у чорны або зялёны колер, часта афармлялі акоўкі, па баках мацавалі ручкі. З часам простая аднатонная афарбоўка саступіла месца дэкаратыўнаму роспісу, які імітуе каштоўныя пароды драўніны.
У пачатку ХХ стагоддзя ў большасці рэгіёнаў Беларусі з’яўляюцца куфры з мастацкім роспісам расліннага характару. Сакавітыя малюнкі ў выглядзе букетаў і гірляндаў кветак кампанаваліся ў квадратах і прамавугольніка.
З 1950-х попыт на вялікія скрыні прыкметна зменшыўся. А ў канцы ХХ стагоддзя скрыні і невялікія куфры, вырабленыя з саломкі або дрэва, становяцца сувенірнай прадукцыяй. Майстры выкарыстоўваюць традыцыйныя матывы дэкору, прычым дробныя арнаменты, паўтарэнне і сіметрыя матываў нагадваюць нацыянальныя тканыя ўзоры.

Марат Гаравы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкім музеі адбылася выстава народных майстроў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика