Крылы для талентаў
02.02.2010
—
Новости Культуры
|
Творчую справаздачу трымалі лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.
Нядаўна юныя артысты выступалі ў Палацы Рэспублікі. Чым парадавалі? Разнастайнасцю жанраў, высокім узроўнем майстэрства. На канцэрце панавала цёплая атмасфера. У зале ж — блізкія людзі, сябры і выкладчыкі. Гучалі песні на ўсе галасы, розныя інструменты — віяланчэль і скрыпка, флейта і кларнет, фартэпіяна, баян, цымбалы, гітара… Былі і танцы, і нават цыркавы нумар. Гледачы не шкадавалі апладысментаў. Між іншым, такія канцэрты — добрая магчымасць бачыць таленты ў развіцці. Бо на сцэне былі і тыя, хто летась атрымаў першыя ўзнагароды, і заахвочаныя Прэзідэнцкім фондам раней. — Фонду хутка 14 гадоў, яго ўзнагароды і заахвочаванні атрымалі ўжо сотні таленавітых маладых людзей, — гаворыць старшыня савета Спецыяльнага фонду Ніна Мазай. — Гэта добры прыклад моцнай дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы творчай моладзі, нацыянальнай культуры. Работа навучальных устаноў, таленавітых педагогаў, клопат бацькоў — усё разам і стварае належныя ўмовы для творчага росту талентаў. Іван Ждановіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчую справаздачу трымалі лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.
|
|