Усяночнае дбанне над альтэрнатыўнай музыкай. У Мінску прайшоў фэстываль "Можна". 21.by

Усяночнае дбанне над альтэрнатыўнай музыкай. У Мінску прайшоў фэстываль "Можна"

23.01.2010 18:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску прайшоў фэстываль "Можна" з удзелям дзевяці беларускіх гуртоў.

Арганізатары і ўдзельнікі "Можна" ўсю ноч з пятніцы на суботу меліся даказаць, што яны ды ўдзельнікі фэсту – па-за палітыкай, па-за правіламі ды наогул па-за нормамі маралі. На адну ноч пляцоўка клуба "Рэактар" у Мінску ператварылася ў выспу свабоды ад умоўнасцяў.

Крызіс, як ні дзіўна, прынёс сёлета ў музычную прастору Беларусі неверагодны пазітыў і ўдачу. Фестываль беларускай альтэрнатыўнай музыкі "Можна", які два гады запар праводзіўся ў Маскве, сёлета прайшоў у мінскім клубе "Рэактар". Са слоў арганізатараў, праз фінансавыя праблемы яны вымушаныя былі перанесці фэст з расійскай пляцоўкі на беларускую.

Тыя, хто не знаёмы з альтэрнатыўным кірункам айчыннай музыкі, мог сказаць, што правядзенне такога фэсту ў Мінску куды лагічней. Але знаўцы ведаюць, што попыт на беларускую альтэрнатыўную музыку ў Расіі значна большы. Расійскі слухач больш падрыхтаваны для "іншай" музыкі.

Аляксандр Багданаў – чалавек, дзякуючы якому і адбылося гэтае мерапрыемства – у размове пацвердзіў, што расійская публіка "на ура" ўспрымае наш альтэрнатыў, тады як у Беларусі аматарамі гэтага напрамку застаецца досыць нешырокае кола.

Але тым не менш квіткі на фэст у касах горада былі раскуплены за тыдзень, а месца ў самым вялікім клубе Мінска было замала для ўсіх ахвотных.

Выступілі першымі і разагрэлі натоўп хлопцы з RockerJoker, якія акрэсліваюць сваю музыку як "алка-бугі". Песні яны выконвалі за імправізаваным сталом, які паставілі на сцэне, і перыядычна заклікалі народ далучыцца і выпіць разам з імі. Гэты гурт можна вылучыць за найбольшую эпатажнасць і найбольшую колькасць нецэнзурных слоў у песнях.

Наступным выйшаў гурт "Нагуаль" (балотны этна-панк), які разварушыў публіку рытмічнымі песнямі. Ужо пазней у грымёрцы саліст гурта Леанід Паўлёнак прызнаўся, што не бачыць вялікіх перспектыў для гурта у Беларусі. "Публіка ёсць, але ўзнікаюць праблемы з прадусаваннем.

Ніхто не жадае брацца за альтэрнатыўных музыкаў",

— адзначыў ён. Тым не менш, нягледзячы на такі песімізм у размовах, на сцэне Лёня распальваў народ па поўнай, дорачы неверагодны драйв. Выступы гуртоў суправаджаліся савецкімі мульцікамі, якія дэманстраваліся на экране над сцэнай. Гэта дадавала псіхадэлічнасці і абсалютна адрывала публіку ад рэальнасці.

Чаканы і любімы многімі гурт "Адыс Абеба" выйшаў наступным за "Нагуалем". Два папярэднія гурты добры падрыхтавалі пляцоўку, таму саліста Дзіму Іванова сустракалі "на ура", патрабуючы любімых кампазіцый. Гэты хлопец з дрэдамі і хрыплым голасам прымушаў абсалютна ўсіх рухацца ў такт ягоным рэгі-кампазіцыям і пераносіцца разам з ім ў далёкую Афрыку ці таямнічы Вавілон.

Пасля глыбінных песень "Адыс Абеба" публіку чакаў абсалютны "вынас мозгу", бо на сцэну выйшла "Касіяпея".

Гэты гурт, як заўсёды, быў поўны сюрпрызаў. Саліст апрануты ў жаночую белую сукенку і напалеонаўку, назваў удзельнікаў гурта "глістамі з 19 стагоддзя". Мабыць, менавіта такі вобраз музыкі выбралі на гэты вечар. "Мою любовь могилой не испортишь", "Если", "Чингачгук любви" – гэтыя песні даўно сталі любімымі для аматараў "іншай" музыкі.

Зыходзячы з рэакцыі публікі на іх выступ, можна было зразумець, чаму гэтаму гурту прагназуюць вялізны поспех у Расіі. А расійскія слухачы, між іншым, даўно заўважылі гэты унікальны гурт, з якім звязваюць музычны прарыў у сваёй краіне.

Нібыта лагічным працягам "Касіяпеі" стаў наступны выступ кабарэ-бэнд "Срэбнае вяселле", удзельнікі якога таксама адзначыліся эфектнымі касцюмамі і выдатнай сцэнічнай гульнёй. Салістка Святлана Бень, ці па-просту "Бенька", то спявала французскі шансон, то даставала з чамадана плюшавых мядзведзяў.

Выглядала такое шоў сапраўдны ўражліва.

Тым больш, што Святлана даўнавата не радавала мінскіх фанатаў сваімі выступамі.

Пасля выступу пяці рытмічных каманд, бліжэй да 3-й ночы было ўжо цяжкавата слухаць акустычны эмбіент гурта "ПартМанэ". І ўсё ж большасць музычных аматараў цвёрда стаяла на нагах. Тым больш, што слухаць беларускія гурты прыехалі госці з Расіі і Украіны. Нью-джаз ад "CherryVata" зноў ажывіў публіку рытмічнымі кампазіцыямі. Гэта ячшэ адны любімчыкі публікі, якім прадказваюць вялікі поспех за межамі краіны.

І нездарма на канец фэсту арганізатары прыхавалі малады і вельмі перспектыўны гурт "Botanic Project". Гэтыя хлопцы заўсёды падкупаюць публіку сваімі простымі жыццёвымі тэкстамі ў рытмах рэгі і прорвай пазітыўнай энергіі.

Ноч, у якой "можна ўсё", скончылася, але пакінула дух свабоды.

Што будзе ў наступным годзе, пакуль невядома. Хацелася б, каб фестываль беларускай актуальнай музыкі і надалей праводзіўся ў Беларусі, а не за яе межамі. Да таго ж, відавочна, спатрэбіцца нашмат большая пляцоўка – аматараў "іншай" музыкі становіцца ўсё болей.


Ад пачатку фэсту зала была поўнай. На сцэне RockerJoker.


Саліст "Нагуаля" падбадзёрваў публіку з дапамогай рупара.


Песні гурту "Адыс Абеба" нікога не пакінулі абыякавымі.


Удзельнікі "Касіяпеі" ў чарговым вобразе.


Святлана Бень не хавае эмоцый.

Фота: Таццяна Гаўрыльчык

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызіс, як ні дзіўна, прынёс сёлета ў музычную прастору Беларусі неверагодны пазітыў і ўдачу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика