Беларуская мова адродзіцца, але пазней. 21.by

Беларуская мова адродзіцца, але пазней

24.01.2010 21:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таварыства беларускай мовы правяло навукова-практычную канферэнцыю «Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні».

Сярод прысутных былі вядомыя навукоўцы, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Не ўсе, праўда, бралі слова. Некаторыя прыйшлі як сябры таварыства. Бо ў перапынку паміж выступленнямі адбылося пасяджэнне Рады ТБМ.

З дакладам ад Міністэрства культуры выступіла Наталля Аўдзеева. Пра ўдзел прадстаўніка гэтай установы ў канферэнцыі, відаць, не было вядома да апошняга моманту. Бо ў праграмах канферэнцыі нават не надрукавалі яе прозвішча.

На агульным фоне станоўчых вынікаў працы Мінкультуры, сп. Аўдзева адзначыла і недапрацоўкі. Сярод такіх — толькі 30 працэнтаў беларускамоўных спектакляў у бягучым рэпертуары драматычных тэатраў краіны, а таксама 37 працэнтаў — у лялечных тэатрах. На бліжэйшы час стаіць задача давесці гэтыя лічбы хаця б да 50.

Выступленне прадстаўніцы Мінкультуры выклікала ажыўленне. Можа і не столькі сам даклад, колькі магчымасць «ударыць мацней» дзяржаўнага чыноўніка.

Каб не разважлівасць Алены Анісім, якая разам з Алегам Трусавым вяла канферэнцыю, магло б распачацца цкаванне сп. Аўдзеевай. Сп. Анісім паабяцала ўсе абмеркаванні правесці перад перапынкам.

«Усё сапсавалі, далі ёй збегчы», — казаў адзін мужчына свайму суседу, калі надышоў час ісці на абед, а задаць пытанні Наталлі Аўдзеевай так і не далі.

Некаторыя прысутныя дэманстратыўна пачыналі ёрзаць на крэслах, крэхкаць, перамаўляцца. «Задужа навукова і доўга», — пачуўся голас мужчыны з залы. Выступоўцы, здаецца, нават і не звярталі ўвагі на такія рэплікі. Кожны хацеў нешта сказаць сваё з трыбуны, але не заўжды чуў свайго калегу.

Алег Трусаў у сваім выступленні выказаў ідэю стварыць «прысягу настаўніка». Толькі так можна абавязаць настаўнікаў размаўляць на роднай мове. Бо здараюцца выпадкі, калі студэнты скардзяцца на выкладчыкаў, якія, прачытаўшы лекцыю па-беларуску, па-за аўдыторыяй пераходзяць на рускую мову. «Ведаюць, але не размаўляюць. Чаму?», — задаўся пытаннем Алег Трусаў.

«Можна не ўступаць у партыі і апазіцыйныя арганізацыі. Дастаткова 24 гадзіны ў суткі размаўляць па-беларуску, каб змяніць моўную сітуацыю»,

— перакананы сп. Трусаў. І вялікую надзею ў адраджэнні мовы ён ускладае на моладзь. Па яго словах, менавіта студэнты, найперш філалагічных факультэтаў, ствараюць найбольшую колькасць суполак ТБМ.

Канферэнцыя была разнапланавая. Адны занадта паглыбляліся ў гісторыю, іншыя — у мовазнаўства. Некаторыя пераказвалі біяграфіі культурных дзеячаў. На агульным фоне вылучылася выступленне Лявона Баршчэўскага. Ён закрануў тэму беларускай мовы ў СМІ. На яго думку, нашы тэлеканалы можна перавесці цалкам на беларускую мову ў сціслыя тэрміны і без вялікіх фінансавых выдаткаў. І ніякіх пратэстаў сярод гледачоў, лічыць мовазнаўца, такі крок не выкліча.

Бо, да прыкладу, футбольныя заўзятары яшчэ ў 1990-х глядзелі матчы з беларускамоўнымі каментатарамі. І ніякіх мітынгаў супраць гэтага не праводзілі.

Алег Трусаў плануе выдаць даклады выступоўцаў асобным зборнікам. На гэтым так часта засяроджвалася ўвага, што складваецца ўражанне пра геніяльнасць тых выступленняў. Але ж да сапраўднай канферэнцыі мерапрыемства ўсё-ткі не дацягвае. Хутчэй круглы стол.


Рэй вялі Алена Анісім і Алег Трусаў


Прадстаўніца Мінкультуры Наталля Аўдзеева


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таварыства беларускай мовы правяло навукова-практычную канферэнцыю «Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх арганізацый па яго паляпшэнні».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика