Альбом для гаіцянаў - уверсе гіт-парадаў
28.01.2010 18:00
—
Новости Культуры
|
Складанка, што была запісаная падчас дабрачыннага канцэрту на карысць пацярпелых ад землятрусу гаіцянаў, трапіла ў вярхі продажаў у Штатах і Вялікай Брытаніі. Альбом Hope for Haiti/«Надзея для Гаіці» узначаліў хіт-парад музычнага часопіса «Білборд», і на сённяшні дзень канцэртную складанку купіла 171 тысяча чалавек. Нагадаем, усяго колькі дзён таму адбыўся вялізны канцэрт у Нью-Ёрку, на якім выступілі Мадона, Брус Спрынгстын, U2, Стынг, Стыві Ўандэр і яшчэ шмат хто. Канцэрт прынёс гаіцянскаму народу 66 мільёнаў даляраў. Тым часам легендарны прадусар Квінсі Джонс паведаміў, што запіша з новымі выканаўцамі песню We Are The World/«Свет — гэта мы», якую ў 80-х сачынілі Майкл Джэксан і Лаёнэл Рычы ў дабрачынных мэтах, а запісалі, ахвяруючы свае ганарары афрыканскаму народу Ціна Цёнэр, Боб Дылан, Брус Спрынгстын. Сродкі ад выдадзенага самотніка пойдуць таксама на патрэбу гаротных гаіцянаў. Джонс не адзіны, хто мае намеры даць шчодрую міласціну пацярпелым ад стыхійнага бедства ў Гаіці: прадусар і вядоўца Сайман Кауэл, які ў гэтыя дні ўдзельнічае ў здымках апошняга сезону «Амерыканская ікона» («Фабрыка зорак» па-амерыканску), таксама мабілізуе спевакоў для выканння дабрачыннага самотніка. У гэтым выпадку перапяюць хіт гурту R.E.M. - Everybody Hurts/«Усім баліць». У запісу рэмікса ўжо пагадзіліся ўзяць удзел Мэрая Кэры і Джон Бон Джові. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мадона на дабачынным канцэрцеСкладанка, што была запісаная падчас дабрачыннага канцэрту на карысць пацярпелых ад землятрусу гаіцянаў, трапіла ў вярхі продажаў у...
|
|