Месца славутай Палонкаўскай бітвы застанецца безыменным
28.01.2010 18:31
—
Новости Культуры
|
Улады Баранавіцкага раёна не пажадалі ўсталяваць металічную інфармацыйную шыльду на месцы знакамітай Палонкаўскай бітвы, 350-годдзе якой будзе адзначацца сёлета. Нагадаем, што напрыканцы мінулага года баранавіцкая інтэлігенцыя Памятны валун на месцы легендарнай бітвы быў усталяваны і асвечаны праваслаўным і каталіцкім святарамі яшчэ ў 1994 годзе. Драўляную шыльду з мемарыяльным тэкстам на ім сябры Баранавіцкай Рады ТБМ усталёўвалі ўжо двойчы, але яе неўзабаве знішчалі вандалы. Таму напярэдадні 350-годдзя той слаўнай перамогі пад Палонкай сябры ТБМ вырашылі звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай адзначыць векапомнае месца менавіта металічнай шыльдаю. Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, гэта быў бы ўдзячны жэст нашчадкаў, якія памятаюць сваю гісторыю і якія пазбавіліся комплексаў «малодшага брата» ў яе ацэнках. Аднак з адказу Баранавіцкага райвыканкама можна зрабіць выснову, што падобнага жэсту зроблена не будзе: «Фінансавыя сродкі на ўсталяванне металічнай пліты з інфармацыяй пра падзеі на гэтым месцы не прадугледжаныя ў раённым бюджэце на 2010 год, бо дадзены памятны знак не з’яўляецца помнікам гісторыі і культуры». Пакуль месца Палонкаўскай бітвы, перамога ў якой мела выключнае значэнне ў вызваленні нашай краіны ў гады самай жудаснай вайны ў беларускай гісторыі, так і застанецца безыменным. Да лепшых часоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады Баранавіцкага раёна не пажадалі ўсталяваць металічную інфармацыйную шыльду на месцы знакамітай Палонкаўскай бітвы, 350-годдзе якой будзе адзначацца сёлета.
|
|