Леанід Дайнека адзначыў юбілей
30.01.2010 20:22
—
Новости Культуры
|
Святкаванне адбылося ў храме нездарма. Пісьменнік, які разам з сынамі валодае гарэлачным заводам БЕЛПІ, мог бы сабе дазволіць і куды большую залу. Але для аўтара "Жалезных жалудоў" і "Мяча князя Вячкі" гэта было сімвалічна. Бо Леанід Дайнека толькі пару гадоў таму пачаў хадзіць у касцёл. Юбілей — гэта заўсёды падарункі і ўзнагароды. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч паведаміў, што 28 студзеня Міжнародная асацыяцыя пісьменнікаў марыністаў і баталістаў уганаравала сп. Дайнеку прэміяй імя Валянціна Пікуля за серыю гістарычных раманаў. І ўжо днямі разам з дыпломам ён павінен атрымаць залаты медаль. "Да маладосці мы наўрад ці вернемся", — двухсэнсоўна сказаў былы рэдактар часопіса "Маладосць" Васіль Зуёнак. Ці ён меў на ўвазе літаратурна-мастацкае выданне, якое сёння знаходзіцца "пад крылом" лукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў, ці маладыя гады, паэт не патлумачыў. Зразумела, што ні першы варыянт, ні тым больш другі не магчымыя. Ды і сам Дайнека адзначыў, што выходзіць з незалежнага СБП не збіраецца. Павіншаваць юбіляра прыехала дэлегацыя з роднага пісьменніку Клічава. Сярод іх быў і "работнік нябачнага фронту" — начальнік ідэалагічнага аддзела Клічаўскага райвыканкама. Прамова была непрацяглая, але па-беларуску. "Практыка такая будзе, пакуль будуць газеты", — абураўся са сцэны Уладзімір Дамашэвіч. У "Народнай Волі" скарацілі яго артыкул пра сябра і змянілі загаловак. Пісьменнік скарыстаўся момантам, каб зачытаць выразаныя кавалкі. Сяргей Законнікаў быў некалі такі самы руды, як і Дайнека. У апошняга, праўда, і да сёння захаваліся на галаве напаміны аб маладосці. А вось у паэта Законнікава — толькі сівая шавялюра. А яшчэ з маладосці побач з Леанідам Марцінавічам засталася яго надзейная сяброўка — жонка Зінаіда. Вы — Леанід. Я — Леанід. Мы балуемся вершамі. З усіх цудоўных Зінаід Вы выбралі найлепшую. Дэкламаваў Леанід Дранько-Майсюк. Увесь вечар гучалі вершы, песні. Спявалі Алесь Камоцкі, Таццяна Беланогая. А гурт "Стары Ольса" стаў ужо заўсёднікам на сямейных святах Дайнекаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне адбылося ў храме нездарма. Пісьменнік, які разам з сынамі валодае гарэлачным заводам БЕЛПІ, мог бы сабе дазволіць і куды большую залу
|
|