У завіруху. Верш
31.01.2010 14:41
—
Новости Культуры
|
У накірунку вуліцы Цэнтральнай, Сюжэт — банальны і запамінальны, Засумаваў бамонд правінцыяльны, У палоне снежным — сёлы, гарады, Завея замяла твае сляды.
Ты страпянешся ў сукенцы бальнай, Насустрач ён — прыгожы, малады Юнак непрадказальна геніяльны, Што паступаць збіраўся ў тэатральны Увесну, калі ў квецені сады.
І на Лахве ў дзятвы — сезон купальны, Ты зноў прыйшла, чароўная, сюды. На лузе бусел — доўгі і худы Палюе жаб, зязюлі плач кранальны. Усмешка лета з пырскамі вады.
Такой бяды — шлях уратуе дальні, Сустрэнемся на Мальце, там, дзе пальмы, Зноў на пяску чытаць твае сляды. Лунае ў паветры звон вянчальны, І не для нас — дажджы і халады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завея замяла твае слядыУ накірунку вуліцы Цэнтральнай,Сюжэт — банальны і запамінальны,Засумаваў бамонд правінцыяльны,У палоне снежным — сёлы, гарады,Завея...
|
|