1 лютага БТ пакажа цырымонію «Грэмі» + фота
31.01.2010 15:12
—
Новости Культуры
|
1 лютага ў вячэрнім эфіры (21:50) Першы тэлеканал пакажа тэлеверсію 52-й цырымоніі ўручэння самай прэстыжнай музыкальнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі гуказапісу ЗША — штогадовай прэміі «Грэмі». Узнагароды будуць уручацца за запісы, зробленыя на працягу музычнага года, з 1 кастрычніка 2008 года па 30 верасня 2009-га. У ліку фаварытаў сёлетняй цырымоніі — спявачка Beyonce, якая лідзіруе па ліку намінацый (10). Кантры-выканаўца Taylor Swift прадстаўлена ў васьмі намінацыях, музыканты Black Eyed Peas, Maxwell і Kanye West намінаваны на шэсць статуэтак кожны. За пяць узнагарод будуць змагацца David Guetta, Jay-Z і Lady Gaga. Усяго плануецца ўручыць 109 узнагарод. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Beyonce1 лютага ў вячэрнім эфіры (21:50) Першы тэлеканал пакажа тэлеверсію 52-й цырымоніі ўручэння самай прэстыжнай музыкальнай узнагароды Нацыянальнай акадэміі...
|
|