Памёр аргенцінскі пісьменнік Томас Элой Марцінас. 21.by

Памёр аргенцінскі пісьменнік Томас Элой Марцінас

01.02.2010 15:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Буэнас-Айрэсе на 76 годзе жыцця памёр аргенцінскі пісьменнік, журналіст і сцэнарыст Томас Элой Марцінас. Найбольш вядомай яго кнігай лічыцца раман «Святая Эвіта», выдадзены ў 1995 годзе і перакладзены больш чым на 30 моў.


Марцінас нарадзіўся ў Аргенціне. У маладосці з’ехаў жыць у Парыж. Затым вярнуўся на радзіму, аднак пасля змены ўлады ў краіне ў 1975 годзе быў вымушаны эміграваць у Венесуэлу. Працяглы час пражыў у ЗША.

Папулярныя такія кнігі Марцінаса, як «Раман пра Перона», прысвечаны прэзідэнту Аргенціны Хуану Дамінга Перону, «Ён спявае танга», «Палёт каралевы». Як журналіст ён супрацоўнічаў з іспанскай «El Pais», аргенцінскай «Lа Nacion», амерыканскай «The New York Times».

Памёр пісьменнік ад раку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Буэнас-Айрэсе на 76 годзе жыцця памёр аргенцінскі пісьменнік, журналіст і сцэнарыст Томас Элой Марцінас. Найбольш вядомай яго кнігай лічыцца раман «Святая Эвіта».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика