«Фантазіум доктара Парнаса», здольны як зачараваць, так і занудзіць
04.02.2010 21:01
—
Новости Культуры
|
Колішні індыйскі манах доктар Парнас пайшоў у заклад з чортам. Цяпер ён вандруе па Лондану і дае дзіўнае прадстаўленне. Кожны, хто пройдзе праз люстэрка, трапіць у свет сваіх мараў. Але за паслугі д’ябал патрабуе дачку доктара — Валянціну. Пасмяротны фільм Хіта Лэджэра, які сыграў шматкроць павешанага махляра Тоні. Калі актор загінуў ягоную ролю дапоўнілі Джоні Дэп, Джуд Лоу і Колін Фарэл, што карціну расквеціла. Фантазіум — феерыя старых сноў, здранцвелыя дэкарацыі мараў, забытая сярэднявечная казка. Цуды доктара Парнаса — старамодна-наіўныя, як забавы кінаказачніка Мяльеса. Страшныя кардонавыя дрэвы, тэатральная бутафорыя, мядузы ў нябёсах, краіна пламбіраў. Дыяменты і аграмадныя пацеркі, люстэркі і канфеці. Гратэскна-шыкоўныя Гіліямскія сцэнкі з паліцэйскімі ў спадніцах і ўкраінскай (!) мамашай-бандыткай. Усё гэта прадумана эклектычна, дакампутарна, здранцвела ў стагоддзях, паабнасілася — як і сам стары доктар. Толькі бяда ў іншым. Доктар Парнас — майстар гісторый. Але ніводную гісторыю ён расказаць не здольны. Ён блытаецца, п’е і ўсё забывае. Сюжэт кульгае, стамляецца — дый рассыпаецца на атракцыёны з тэатральнаю машынэрыяй, што касуе выбар паміж злом і дабром. Фільм здольны як зачараваць, так і занудзіць. Кінатэрміны Кінападзеі Усе фільмы Кінатворцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пасмяротным фільме Хіта Лэджэра ягоную ролю дапоўнілі Джоні Дэп, Джуд Лоу і Колін Фарэл.
|
|