Вечарына, прысьвечаная Ларысе Геніюш, не адбудзецца
05.02.2010
—
Новости Культуры
|
Пра забарону вечарыны стала вядома зь неафіцыйных крыніц. Але дырэктарка Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча Тацяна Шаляговіч кажа, што насамрэч імпрэза не забароненая, а адкладзеная на нейкі час:
«Яна не адмяняецца. Яна адкладаецца. Зараз проста ў музэі ўсе захварэлі. Сёньня не прыйшлі на працу тры чалавекі, яшчэ трое сядзяць — шморгаюць насамі. Мусіць, зараз пайшла зноў хваля інфэкцыі. Перажывем, а там зноў наладзім. Я так вот проста сёньня з раніцы і вырашыла, што давайце адкладаць крышку далей». Канкрэтнай новай даты вечарыны спадарыня Шаляговіч не назвала: «У нас жа час ёсьць да жніўня месяца». На плянаваную 9 лютага вечарыну былі запрошаныя многія пісьменьнікі і грамадзкія дзеячы, якія асабіста былі знаёмыя з Ларысай Геніюш. У іх ліку іх — і знаны паэт, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Алесь Разанаў. Навіну пра адмену імпрэзы ў гонар Ларысы Геніюш спадар Разанаў пракамэнтаваў так: «Калі ня трэба Геніюш — тады і геніяў ня трэба. Падразайце вярхі, падразайце розумы, падразайце таленты». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарыну, прысьвечаную Ларысе Геніюш, якая мелася адбыцца 9
|
|