Вечарына, прысвечаная Геніюш, забаронена ці ўсё ж перанесена?. 21.by

Вечарына, прысвечаная Геніюш, забаронена ці ўсё ж перанесена?

05.02.2010 16:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарыну, прысвечаную Ларысе Геніюш, якая мелася адбыцца 9 лютага ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча або забаранілі, або перанеслі.

Супрацоўнікі музею, пісьменнікі, грамадскія актывісты хацелі ўшанаваць памяць паэткі, вязня сталінскіх лагераў, якой сёлета 9 жніўня споўнілася б 100 гадоў.

У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Ларысы Геніюш.

Пра забарону вечарыны стала вядома з неафіцыйных крыніц. Але дырэктарка Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча Таццяна Шаляговіч кажа, што насамрэч імпрэза не забароненая, а адкладзеная на нейкі час:

«Яна не адмяняецца. Яна адкладаецца. Зараз проста ў музеі ўсе захварэлі. Сёння не прыйшлі на працу тры чалавекі, яшчэ трое сядзяць — шморгаюць насамі. Мусіць, зараз пайшла зноў хваля інфекцыі. Перажывем, а там зноў наладзім.

Я так вось проста сёння з раніцы і вырашыла, што давайце адкладзем крышку далей».

Канкрэтнай новай даты вечарыны спадарыня Шаляговіч не назвала: «У нас жа час ёсьць да жніўня месяца».

На планаваную 9 лютага вечарыну былі запрошаныя многія пісьменнікі і грамадскія дзеячы, якія асабіста былі знаёмыя з Ларысай Геніюш. У іх ліку іх — і вядомы паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Алесь Разанаў. Навіну пра адмену імпрэзы ў гонар Ларысы Геніюш спадар Разанаў пракаментаваў так:

«Калі не трэба Геніюш — тады і геніяў не трэба. Падразайце вярхі, падразайце розумы, падразайце таленты».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарыну, прысвечаную Ларысе Геніюш, якая мелася адбыцца 9 лютага ў Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча або забаранілі, або перанеслі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика