“Дарога назад” — праз Гімалаі ў Глыбокае. Знайшоўся беларус, які стаў прататыпам новага галівудскага фільма. 21.by

“Дарога назад” — праз Гімалаі ў Глыбокае. Знайшоўся беларус, які стаў прататыпам новага галівудскага фільма

12.02.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На экраны ва ўсім свеце 12 сакавіка выйдзе карціна “Дарога назад” (The Way Back). Гэта прыгодніцкі трагічна-гераічны, а ў чымсьці фантастычны расказ пра тое, як вязні ГУЛАГа ўцякаюць з сібірскай няволі і праз пустыню Гобі ды горы Гімалаі дабіраюцца да Індыі, дзе знаходзяць ратунак.

Аўстралійскі рэжысёр Пітэр Уір зняў фільм пра “ратунак і выжыванне”, які назваў “праўдзівай гісторыяй”. Здаецца неверагодным, як можна было ўцячы з ГУЛАГа і пераадолець тысячы кіламетраў некалькім былым вайскоўцам — рускаму, паляку, амерыканцу. Глядач, вядома, пойдзе на кіно — дзеля незвычайнага сюжэту дый хаця б таму, што ў галоўнай ролі зняўся Колін Фарэл. Акцёр іграе “крутога рускага”, чыё цела распісана татуіроўкамі, ён вядзе былых вязняў да выратавання.Але беларусам гэта гісторыя будзе асабліва цікавай. Бо знайшоўся рэальны герой тых падзей. Вядома, што карціна знята паводле кнігі “Доўгае падарожжа” Славаміра Равіча, ураджэнца Пінска. Як заўсёды здараецца з шэдэўрамі, прызнанне раман атрымаў толькі праз паўстагоддзя. Бо ўпершыню з’явіўся ў друку яшчэ ў 1955 годзе ў Лондане.Равіч памёр у 1994 годзе, не прычакаўшы экранізацыі свайго твора. Між тым брытанскія журналісты зрабілі адкрыццё: Равіч сцвярджаў, што яго расказ аўтабіяграфічны, а на самай справе — спісаны з чужой гісторыі жыцця.Сапраўдным героем кнігі аказаўся Вітальд Глінскі, ураджэнец Глыбокага, які цяпер жыве ў англійскім графстве Корнуэл. У 1939 годзе хлопцу было 16 гадоў. Тады, у час уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, ён быў арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі і высланы ў Сібір.У кабінеце начальніка турмы Глінскі неяк убачыў карту СССР, і яму прыйшла ідэя ўцячы з няволі на свабоду — у Індыю. Шалёная ідэя ажыццявілася. У дарозе даводзілася піць мачу, есці змей... Але амаль за год вандравання Глінскі разам з яшчэ некалькімі адчайнымі хлопцамі пераадолеў тысячы кіламетраў і дабраўся да індыйскага горада Калькута. Тут глыбачанін уступіў у рады арміі Андэрса, якая фарміравалася з былых грамадзян Польшчы, што да 1939 года жылі ў тым ліку на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У шэрагах гэтага войска Глінскі ваяваў з немцамі, а пасля застаўся на сталае жыццё ў Вялікабрытаніі.Тым часам, пакуль мастацкі фільм рыхтуецца да паказу ў кінатэатрах, пачаліся здымкі дакументальнай карціны пра лёс беларуса, які прайшоў праз сібірскія маразы, пустыні і пакручастыя горы, каб урэшце стаць свабодным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На экраны ва ўсім свеце 12 сакавіка выйдзе карціна “Дарога назад” (The Way Back). Гэта прыгодніцкі трагічна-гераічны, а ў чымсьці фантастычны расказ пра тое, як вязні ГУЛАГа ўцякаюць з сібірскай няволі і праз пустыню Гобі ды горы Гімалаі дабіраюцца да Індыі, дзе знаходзяць ратунак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика