Вяртаньне мастака і патрыёта
12.02.2010
—
Новости Культуры
|
Лявон Баразна таксама вядомы як дасьледчык традыцыйнай культуры Беларусі. Ён аўтар альбомаў «Беларускае народнае адзеньне», «Арнамэнты паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гарадзеншчыны». Дасьледаваў Баразна і мастацкую спадчыну беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Ягоны альбом «Гравюры Францыска Скарыны» і сёньня адзін са стрыжнёвых твораў навуковай Скарыніяны. Пры канцы 1960-х гадоў у Менску складваецца кола змагароў за беларушчыну. Людзі мастацтва і навукі, якія арыентаваліся на нацыянальныя каштоўнасьці, аб’ядналіся ў своеасаблівы дысыдэнцкі гурток “На Паддашку”. Яны падпольна зьбіраліся ў майстэрні мастака Яўгена Куліка, дзе распрацоўвалі і ладзілі мастацкія і асьветніцкія акцыі. Лявон Баразна быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў. Быў ён і сярод першых удзельнікаў руху за захаваньне і адраджэньне нацыянальна-культурнай спадчыны. Натуральна, што мастак-дысыдэнт выклікаў пільную ўвагу як камуністычных уладаў Беларусі, так і яе карнага апарату – КДБ. Змаганьне з нацыяналізмам у самай інтэрнацыянальнай савецкай рэспубліцы было пасьлядоўным. Пры канцы 1960-х гадоў разам зь Зянонам Пазьняком Лявон Баразна выступіў у абарону менскай Нямігі, над якой навісла пагроза зьнішчэньня. У 1972 годзе ён рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэньня старога Менску. 15 жніўня 1972 году мастак-патрыёт быў забіты пры нявысьветленых абставінах. Сьледчыя органы трактавалі гэтае забойства як звычайны крымінал, але паплечнікі Баразны падазравалі і радазраюць у зьдзяйсьненьні злачынства савецкія спэцслужбы. Погляды Лявона Баразны паўплывалі на фармаваньне сьветаўспрыманьня шэрагу мастакоў і навукоўцаў. Баразна і сёньня застаецца культавай асобай у асяродзьдзі нацыянальна арыентаваных людзей мастацтва і навукі. Упершыню ў галоўным музэі краіны дэманструюцца творы гэтай яркай і таленавітай асобы. Выстава будзе працаваць да 8 красавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава
|
|