У кожнага свой Валянцін Тарас
18.02.2010 09:58
—
Новости Культуры
|
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла вечарына памяці Валянціна Тараса «Калі мяне не стане». 9 лютага пісьменніку споўнілася б 80 гадоў.
Невялікая зала, нешматлікая публіка. Усё як у апошнія гады жыцця Валянціна Тараса: сціпла, напаў дазволена. Але побач з роднымі, побач з сябрамі. «Тым крыкунам сённяшнім, якім вельмі цесна на беларускай зямлі, у беларускай літаратуры, якія прэтэндуюць на нешта большае — азірніцеся, падумайце над тым, што выбраў для сябе Валянцін Тарас! Усесаюзна прызнаны. Больш за тое, яго апавяданні перакладаліся практычна на ўсе еўрапейскія мовы. А калі Беларусь праходзіла Галгофу, ён стаў на бок сваёй роднай зямлі. Валянцін, так званы рускамоўны пісьменнік, выбраў беларускую мову як тое, з чым ён пайшоў з жыцця», — сказаў Генадзь Бураўкін. Зміцер Бартосік быў самым маладым сябрам пісьменніка. Ён распавёў пра тое, як гадзінамі сядзеў і слухаў аповеды Тараса. З тых сустрэч засталіся дзесяткі запісаў, на якіх — размовы пра жыццё. І бард задумаўся, каб выдаць тыя гутаркі, успаміны. Пра том, які павінны скласці выбраная проза, паэзія, публіцыстыка казаў і Сямён Букчын. «Такая кніжка можа быць сапраўдным сведкам пра гэтага чалавека». «Было б нашмат лепей, каб у мяне ў руках была кніга выбранага Валянціна Тараса, — адзначыў сын пісьменніка Віталь, прэзентуючы свой зборнік эсэ «Хроніка бягучых падзей». — Але здавалася, што яшчэ ёсць час, а год, які ўжо няма з намі бацькі, праляцеў як адно імгненне. Па розных прычынах не ўдалося гэта зрабіць. Але я пастараюся. І мы абавязкова зробім сайт Валянціна Тараса». Супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры арганізавалі невялікую выставу з матэрыялаў, якія перадалі родныя пісьменніка. Фотаздымкі, рукапісы, газетныя публікацыі, кнігі. Валянцін Тарас *** Наш лес сякера часу нішчыць, Ужо спісалі нас на дровы, Ужо мы іскры ў папялішчы былой дубровы. Іх сумны рой з-за небакраю Ляціць на выспу ўспамінаў, Дзе неба зорнае шугае касцёр сябрынаў. Дзе ў абдымку на ўзлессі, Адной агорнутыя думай, Стаяць бярэзіна Алеся, дуб Васіля, сасна Навума і ліпка з клёнікам Брылёвым, ялінка Сашы Дракахруста... Шуміць сяброў маіх дуброва. Яна — не пустка, не сталася залою шэрай. Хто там спісаў яе на дровы? Не маніць прымаўка: cякерай не высекчы жывыя словы. 26.01.2009 г. (З аўдыёархіва Наталлі Адамовіч) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Музеі гісторыі беларускай літаратуры 17 лютага прайшла вечарына памяці Валянціна Тараса «Калі мяне не стане». 9 лютага пісьменніку споўнілася б 80 гадоў.
|
|