Мультымедыа праект “Горад жанчын” пройдзе ў Мінску
23.02.2010 13:59
—
Новости Культуры
|
"Мы ствараем партрэты жанчын,
мы шукаем разгадку іх сутнасці. Жанчына-творца. Жанчына-маці. Жанчына-каханка. Жанчына як яна ёсць… На ўласнай тэрыторыі" З 26 лютага па 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будзе прадстаўлены мультымедыа праект “Горад жанчын”. 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада, пачуць якія дапаможа мабільны тэлефон, ператвораны падчас выставы ў аўдыёгід. Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны? Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія… Пра што? У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні… Аўтары: Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”. Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі. Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы ствараем партрэты жанчын, мы шукаем разгадку іх сутнасці. Жанчына-творца. Жанчына-маці.
|
|