Дываны з імёнамі
10.03.2010
—
Новости Культуры
|
![]() Творчыя сустрэчы, выстава, вялікі канцэрт ладзіліся пры падтрымцы пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі і Барысаўскага райвыканкама. На ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў галерэі “З’ява” Барысаўскай раённай бібліятэкі, саветнік іранскага пасольства Эбрахім Шафій падарыў барысаўчанам кнігу знакамітага мудраца Амара Хаяма на персідскай, англійскай і рускай мовах. Было і фота на памяць на фоне персідскага дывана. Увогуле творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прывезеныя з Ірана, вельмі ўражваюць. Акрамя вядомых на ўвесь свет дываноў, на выставе былі інкрустацыі, мініяцюры, іншыя вырабы народных майстроў. Адчуць сябе, хоць на некалькі імгненняў, сярод жыхароў далёкай краіны дапамагалі фотаздымкі. Гучала жывая музыка: класічныя мелодыі ў выставачнай зале выконвала трыо педагогаў мясцовай дзіцячай музычнай школы. Славутыя дываны — прыгажосць і неацэннае багацце Ірана. Госці ахвотна расказвалі аб тым, што майстар можа год і больш працаваць над адной рэччу. З часам персідскія дываны толькі набываюць новыя глыбіню і адценні. Сакрэт у фарбавальніках — толькі натуральных, зробленых па старажытных рэцэптах. А зыходнай сыравінай, аказваецца, служаць лісты вінаграду, лупіны граната, шкарлупкі грэцкіх арэхаў... У дываноў, якія і сёння робяць уручную, безліч дробных дэталяў, пераплеценых узораў. Такім творам нават імёны даюць — па назве горада, дзе ішла праца, ці назве месяца, пары года. І ад прыгожай музыкі атрымлівалі асалоду барысаўчане: канцэрт іранска-беларускага ансамбля “Авіндар” (у перакладзе азначае “закаханы”) прайшоў у гарадскім Доме культуры. Гурт, створаны чатыры гады таму ў Мінску, — адзіны ў свеце, як цяпер кажуць, беларуска-іранскі музычны праект. Кіруе калектывам ураджэнец іранскага Курдыстана Масуд Талебані. Для яго Беларусь стала другою радзімай. Масуд — патомны музыка, з дзяцінства грае на розных інструментах, а на архітэктара вучыўся ў Мінску. Канцэрт жа ён пабудаваў так, што гучалі як іранскія, курдскія, так і беларускія нацыянальныя мелодыі ў арыгінальнай апрацоўцы. Масуд яшчэ і цікава расказваў пра розныя інструменты, пра ўсходнія мелодыі, якія ўпершыню гучалі ў Барысаве. Анатоль Мозгаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дні культуры Ірана ўпершыню прайшлі ў Барысаве
|
|