Шведы слухаюць Вайцюшкевіча. 21.by

Шведы слухаюць Вайцюшкевіча

26.02.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 лютага на сцэне папулярнага Hugos kafe у старажытным універсітэцкім горадзе Упсала, непадалёк ад Стакгольма, даў канцэрт беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.Мерапрыемства праходзіла ў межах «Дзён Беларусі ў Швецыі», паведамляе «Радыё Свабода».

Як сведчыць адзін з арганізатараў «Дзён», кіраўнік праваабарончай ініцыятывы Ostgruppens Марцін Угла, запрашэнне ў Швецыю гэтай «легенды сучаснай альтэрнатыўнай беларускай музыкі» невыпадковае.

«Летась увосень Зміцер прыняў удзел у нашым праекце – выпуску музычных кружэлак «Messages from Belarus». Гэта своеасаблівая акцыя падтрымкі свабоды няўрадавых арганізацыяў у Беларусі», -- кажа швецкі праваабаронца.

Па словах Марціна Углы, Вайцюшкевіч зрабіў на шмат каго добрае ўражанне як музыка, «да таго ж ён быў неверагодна смешным».

Сёння Зміцер Вайцюшкевіч выступіць з канцэртам у Стакгольме.

Акрамя канцэртаў у межах «Дзён Беларусі» у Швецыі праходзяць семінары, прысвечаныя свабодзе СМІ, праблемам «Усходняга партнёрства», стасункам паміж Еўразвязам і Беларуссю, так званыя «workshops» – мерапрыемствы для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, падчас якіх абмяркоўваюцца гендэрныя пытанні, праблемы экалогіі і сэксуальных меншасцяў у Швецыі і ў Беларусі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 лютага на сцэне папулярнага Hugos kafe у старажытным універсітэцкім горадзе Упсала, непадалёк ад Стакгольма, даў канцэрт беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика