Памёр актор-«дальнабойшчык» Уладзіслаў Галкін
27.02.2010 16:17
—
Новости Культуры
|
У Маскве памёр актор Уладзіслаў Галкін. 38-гадовы артыст памёр у суботу прыкладна а 14-й гадзіне ў сваёй кватэры ў цэнтры Масквы. Паводле версіі медыкаў, прычынай смерці стала вострая сардэчна-сасудзістая недастатковасць, паведамляе газета.ру У мінулым годзе актор атрымаў год і два месяцы ўмоўна за страляніну ў бары і бойку з супрацоўнікамі міліцыі. Уладзіслаў Галкін – сын расійскага актора Барыса Галкіна. Здымаўся ў многіх фільмах, але славу яму прынеслі некалі культавыя «Дальнабойшчыкі», дзе ён зняўся разам з беларускім акторам Уладзімірам Гасцюхіным. А дэбютаваў ён у кіно ў ролі Гекльберы Фіна ў фільме «Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна» Станіслава Гаварухіна ў 1980 годзе. Цікавая яго роль у фільме "У жніўні 1944-га" Міхаіла Пташука. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яму было 38 гадоў. |
|