Выбіраем лаўрэатаў «Залатога апострафа»
04.03.2010 12:31
—
Новости Культуры
|
У Інтэрнэце распачалося Па выніках галасавання ў трох намінацыях — «паэзія», «проза», «дэбют» — будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць прэмію «Залаты апостраф». У кожнай намінацыі прадстаўлена па сем аўтараў. У паэзіі пакуль лідзіруе Валярына Кустава, у прозе — Міхась Андрасюк, у дэбюце — Алена Селькіна. Як паведаміў супрацоўнік «Дзеяслова» Анатоль Івашчанка, яшчэ не вызначаны дакладна дата і месца ўручэння прэміі. Верагодна, што гэта адбудзецца дзесьці з 22 па 24 сакавіка. Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Інтэрнэце распачалося галасаванне за лепшыя леташнія публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў».
|
|