Горад жанчын. Таццяна Старчанка. 21.by

Горад жанчын. Таццяна Старчанка

11.03.2010 10:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
 
Горад жанчын

Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?

Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…

Пра што?

У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні…

Аўтары:

Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.

Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.

Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.
 
Таццяна Старчанка 
 
 

Горад жанчын. Зінаіда Зубкова
 
Горад жанчын. Юлія Чарняўская

Горад жанчын. Кацярына Агеева
Старчанка Таццяна Генадзеўна. Музыкант, салістка-піяністка Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аўтар і мастацкі кіраўнік вечароў камернай і вакальнай музыкі “Музычная гасцёўня”. Пастаянны ўдзельнік музычных фестываляў у музеі-сядзібе Архангельскае (горад Масква), канцэртаў Расійскага Дома афіцэраў, Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Выпусціла 5 кампакт-дыскаў: “Руская музыка”, “Бах і Моцарт”, “Ф. Шапен”, “Музычная гасцёўня” і “Музыканты жартуюць”.

Месца нараджэння: Акцюбінск, Казахская ССР.

Адукацыя: Ніжагародская кансерваторыя, асістэнтура-стажыроўка, педагагічная аспірантура.

Сям’я: Маці – Старчанка Валянціна Іванаўна, баскетбалістка, член сборнай Расійскай Федэрацыі. Бацька – Старчанка Генадзь Паўлавіч, валейбаліст, суддзя міжнароднай катэгорыі. Муж - Якаў Трэмбавольскі і сын Кірыл.

У дзяцінстве была: вялікай дзяўчынкай у акулярах з вялікай жыццёвай марай быць артысткай. Заўсёды лідэр.

Станоўчымі якасцямі свайго характару лічыць: фантастычную жыццяздольнасць, аптымізм, пачуццё гумару, жаданне дапамагаць. Адмоўныя – адсутнічаюць. Лічыць, што магла б нарадзіцца мужчынам ды яшчэ з рысамі Казановы.

Заўсёды кіруецца прынцыпам: толькі тут і цяпер.

Любіць: жыццё, людзей, кахаць, аддаваць, радаваць і радавацца.

Не любіць: шэрасць і бяздарнасць. Непрыгажосць, хамства, смутак.

Крэда: Насуперак усяму.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


 
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика