Гісторык Уладзімір Ляхоўскі атрымаў прэмію імя Сапегі. 21.by

Гісторык Уладзімір Ляхоўскі атрымаў прэмію імя Сапегі

16.03.2010 19:35 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго тэму навуковага даследавання палічылі найбольш актуальнай.


Фота kp.by.

«Гэта быў конкурс, а не проста мяне нехта высунуў. І адна з яго ўмоў — актуальнасць прапанаванай тэмы даследавання. Мая гучыць як «Этнапалітычныя працэсы ў заходняй Беларусі ў часы Першай сусветнай вайны». То бок як вайна паўплывала на нацыянальны ўздым у гэтым рэгіёне. У хуткім часе спаўняецца 100 гадоў з моманту пачатку вайны. Я хачу на падставе працы ў архівах больш дэталёва даследаваць гэтую тэму. Мяне цікавіць Беласточчына і Гарадзеншчына — беларуска-польскі этнарэгіён».

Тэме Першай сусветнай вайны будуць прысвечаны і сем лекцый сп. Ляхоўскага ў пяці польскіх універсітэтах — Ягелонскім у Кракаве, Варшаўскім, Беластоцкім, Уроцлаўскім, Познаньскім імя Адама Міцкевіча.

Узнагароджванне пройдзе 8 красавіка ў Варшаве.

Прэмія імя Льва Сапегі заснавана ў 2006 годзе. Яна ўручаецца асобам, якія працуюць на дэмакратызацыю Беларусі і развіццё грамадзянскай супольнасці. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца ўроцлаўскі Калегіум Усходняй Еўропы і Цэнтар усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага універсітэта. Узнагарода дае магчымасць цягам года праводзіць навуковыя даследаванні ў архівах Польшчы.

Лаўрэатамі прэміі раней станавіліся Валянцін Голубеў, Язэп Янушкевіч, Сяргей Токць.

***

Уладзімір Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ. Працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», у часопісе «Спадчына». У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя культуры і асветніцтва Беларусі другой паловы ХІХ — першай паловы ХХ ст.; гісторыя Першай сусветнай вайны; гісторыя беларускага нацыянальнага руху і беларускай эміграцыі першай паловы ХХ ст.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго тэму навуковага даследавання палічылі найбольш актуальнай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика