Напалеон Орда ў Аргенціне. 21.by

Напалеон Орда ў Аргенціне

30.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава твораў з Беларусі — сапраўдная падзея для суайчыннікаў у АргенцінеСлава пра знакамітага беларускага мастака перасягнула акіян
Маляўнічыя краявіды даўняй Беларусі, зробленыя рукой майстра, экспанаваліся ў выставачнай зале мэрыі аргенцінскага горада Рэсістэнцыя, правінцыя Чако. Там выставу 25 літаграфій Напалеона Орды нядаўна ладзіла Пасольства Беларусі ў Аргенціне. Наведвальнікі мелі магчымасць таксама палюбавацца на арыгінальныя творы беларускага нацыянальна-прыкладнога мастацтва, вырабы з саломкі, дрэва, ільну. Дарэчы, на прэс-канферэнцыі з нагоды падзеі мэр горада Рэсістэнцыя спадарыня Аіда Айала адзначыла: творы, прадстаўленыя на выставе, сапраўды ўнікальныя, у іх высокі мастацкі ўзровень.
Летась гэтая ж выстава з Беларусі з поспехам экспанавалася ў аргенцінскіх правінцыях Буэнас-Айрэс і Місьонес. Вялікую цікавасць да яе праяўляюць этнічныя беларусы, якія цяпер жывуць у Аргенціне. Яны ж аказваюць дзейсную падтрымку Пасольству ў яе арганізацыі. Напрыклад, Сяргей Лукашэвіч, урач-дыябетолаг шпіталя горада Рэсістэнцыя і Зянона Забзук, Ганаровы консул Расіі у правінцыі Місьонес, якія маюць беларускія карані, прынялі ўдзел у арганізацыі выставы Напалеона Орды. Дзякуючы нашым суайчыннікам Беларусь стала крыху бліжэй для жыхароў Аргенціны.
Пад час мерапрыемстваў з нагоды адкрыцця выставы ў музеі горада Аберá правінцыі Місьонес выступіў танцавальны калектыў славянскай дыяспары “Мяцеліца”: у артыстаў цэлая праграма складзена з беларускіх народных танцаў. Шматлікія госці выставы беларускага мастака XIX стагоддзя Напалеона Орды ў аргенцінскіх гарадах Аберá, Рэсістэнцыя, Сан-Марцін пакінулі цёплыя запісы ў Кнізе наведвальнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слава пра знакамітага беларускага мастака перасягнула акіян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика