Помнік Неўскаму будзе “сямейным”. 21.by

Помнік Неўскаму будзе “сямейным”

22.03.2010 12:03 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У конкурсе на помнік у гонар Аляксандра Неўскага лепшай прызнана мадэль, дзе князь паказаны разам са сваёй сям’ёй - з сынам Васілём і жонкай, полацкай князёўнай Параскевіяй (Аляксандрай), дачкой Брачыслава Полацкага. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Да Дня горада, які будзе святкавацца 26 чэрвеня, манумент установяць на плошчы Тысячагоддзя.

Кіраўнік вобласці лічыць, што Аляксандр Неўскі быў не толькі ваяром, але і цудоўным сем’янінам. “Таму шлюбы, заключаныя ў Дабравешчанскім храме, непадалёк ад якога будзе знаходзіцца скульптурная камапзіцыя, будуць асабліва шчаслівымі”, - такую думку выказаў журналістам А.Косінец.

Нагадаем, што ўсяго ў конкурсе на помнік Неўскаму ўдзельнічалі 11 эскізаў, зробленых скульптарамі і архітэктарамі з Віцебска, Полацка, Мінска. Мадэлі былі розныя: адны аўтары прадстаўлялі князя ў вобразе мужнага палкаводца, другія - бацькі і мужа. Некаторыя мастакі паказалі князя-малітвінніка: напрыклад, на адным эскізе ён трымаў ў руцэ праваслаўны крыж, а меч і шчыт ляжалі за ягонай спіной на зямлі.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У конкурсе на помнік у гонар Аляксандра Неўскага лепшай прызнана мадэль, дзе князь паказаны разам са сваёй сям’ёй - з сынам Васілём і жонкай, полацкай князёўнай Параскевіяй (Аляксандрай), дачкой Брачыслава Полацкага. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Да Дня горада, які будзе святкавацца 26 чэрвеня, манумент установяць на плошчы Тысячагоддзя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика