24 сакавіка — прэзентацыя факсімільнага выдання . 21.by

24 сакавіка — прэзентацыя факсімільнага выдання

22.03.2010 12:55 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 сакавіка а 15‑й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна‑выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя пятага, апошняга, тома факсімільнага выдання газеты «Наша ніва» за 1912—1915 і 1920 гг.

— газеты, якая стала сімвалам беларускага нацыянальнага адраджэння.

У імпрэзе бяруць удзел вядомыя дзеячы навукі і культуры Беларусі — Уладзімір Конан, Валянціна Лемцюгова, Віталь Скалабан, Янка Саламевіч, Адам Мальдзіс, Аляксандр Лукашанец, Анатоль Сідарэвіч, Станіслаў Рудовіч ды іншыя.

З нагоды мерапрыемства ў бібліятэцы арганізавана выстава «Газета‑легенда». На ёй прадстаўлены дакументы з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі: арыгінальныя нумары «Нашай нівы» за 1906—1914 і 1920 гг., выдадзеныя на беларускай мове кірыліцкім і лацінскім шрыфтам. Газетам амаль 100 гадоў, яны нясуць на сябе адбіткі часу. На старонках газет можна ўбачыць першыя публікацыі Янкі Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна»), Якуба Коласа (вершы, апавяданні, урыўкі з паэмы «Новая зямля»), Максіма Багдановіча, Цёткі, лепшыя дарэвалюцыйныя вершы і артыкулы Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага. На некаторых старонках белыя плямы — сведчанне забароны публікацый.

У экспазіцыі адлюстравана кнігавыдавецкая дзейнасць «Нашай нівы»: «Апавяданні» Якуба Коласа (1912 г.), «Вянок» Максіма Багдановіча (1913 г.), а таксама штогадовыя «Календары «Нашай нівы», (1912—1914 гг.); »Зборнік Нашай нівы» (1912 г.), «Калядная пісанка» (1913 г.) і інш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 сакавіка а 15‑й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна‑выставачны цэнтр, пакой 110)...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика