Беларускае караоке TUT: "Гэй, наперад!" - спявайма разам!. 21.by

Беларускае караоке TUT: "Гэй, наперад!" - спявайма разам!

23.03.2010 16:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка Купала. Малюнак Лявона Вольскага
Янка Купала. Малюнак Лявона Вольскага
Беларускі партал TUT.BY і аўтар-рэалізатар праекта "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі запрашаюць паспаліты люд да спявання другой кампазіцыі з новага альбома. Гэта будзе песня "Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы. Карыстальнікі партала TUT.BY традыцыйна могуць заспяваць песню дома ці на працы, запісаўшы на дыктафон у ноутбуку, мабільным тэлефоне ці дыктафоне. А ва ўсіх наведвальнікаў канцэртнай прэзентацыі будзе такая магчымасць сёння, 23 сакавіка, у тэатры Янкі Купалы.


Заспяваць лепш за Лявона Вольскага было прапанавана карыстальнікам TUT.BY песню "Пахне чабор" на верш Петруся Броўкі. Асобныя варыянты натхнілі аўтара праекта "Белая яблыня грому" Лявона Вольскага на працяг праекта ў новым рэчышчы, і музыка ўжо агучыў ідэю пра стварэнне народнай версіі праекта на падставе дасланых караоке.

"Вельмі цікавая такая задума, хаця гэта складана тэхнічна ажыццявіць: трэба мець тэхнічныя прыстасаванні для запісу, потым усё гэта адаслаць. Ужо зараз можна рабіць наступную частку праекта – аддаваць нашаму гукарэжысёру Андрэю Баброўку. Ён усё гэта апрацуе, зміксуе, і мы будзем мець такую народную песню – "Пахне чабор", - сказаў Вольскі ў тэлеэфіры TUT.BY.

Слухайце чарговую песню з праекта "Белая яблыня грому" – "Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы, пампуйце мінус, спявайце, запісвайце і дасылайце вашыя варыянты на адрас: spievy@tut.by да 30 сакавіка ўключна.

Паслухаць "Гэй, наперад!"
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Каб спампаваць песеньку, трэба адказаць на адно простае пытанне. Яно ніжэй.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць мінус >>>

Стварайма народны праект "Белая яблыня грому" разам!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі партал TUT.BY і аўтар-рэалізатар праекта "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі запрашаюць паспаліты люд да спявання другой кампазіцыі з новага альбома. Гэта будзе песня "Гэй, наперад!" на верш Янкі Купалы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика