Альтэрнатыва Вольскаму. 21.by

Альтэрнатыва Вольскаму

23.03.2010 15:13 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


1. НОМ —нам!

Да нас едуць здымальшчыкі караткаметражнага сцёбу «Беларуская быль, галоўныя балаганшчыкі Расіі творчая суполка НОМ («Нефармальнае аб"яднанне моладзі»). Стыль іх можна ўмоўна назваць «іранічны рок», а творчы метад самі ўдзельнікі акрэсліваюць як «драматызацыя ідыятычныях праяваў рэчаіснасці і ідыятызацыята драматычных».

«Наша прадстаўленні можна назваць рок-спектаклем, — кажа адзін з удзельнікаў суполкі Сяргей Кагадзееў. — Будуць песні, падчас шоу цалкам прагучыць альбом «Во имя разума», і мы таксама пакажам свае відэаінсталяцыі».

П"еса «Во имя разума», якая з"явілася ў 1996 годзе, у самы розрух усеагульнага запхаплення эзатэрыкай і «таямніцамі трэцяй таблеткі», абгульвала эстэтыку савецкай касмічна-піянерскай фантастыкі.

Акрамя паказу рок-спектаклю, удзельнікі творчай суполкі таксама абяцаюць старыя хіты: «7%», «Город», «Насекомые» ды інш.


2. Беларускі след

Арганізаваныя ў далёкім 1987-м, распадаючыся і ўз"ядноўваючыся, НОМ выпусцілі колькі альбомаў, кліпаў і нават караткаметражных фільмаў. Беларуская тэматыка пратачылася ў творчасць суполкі ў 2006 годзе. Тады номаўцы знялі паўгадзінную нізкабюджэтную стужку «Беларуская быль». Галоўны герой — просты беларускі хлопец Віц"а (менавіта так расійцы вымаўлялі гэтае імя) — заваліў 25 фрыцаў і ўсяго толькі 40 км. не дайшоў да Бэрліну. Віц"а вяртаецца дадому, дзе яго чакаюць жонка і сын. Пасля ён ўладкоўваецца інспэктарам ДАІ і пачынае будаваць мірнае жыцьцё. А пракарміць яго зможа адно ваенны трафэй — абмежавальны знак «40 km», з якім Віц"а стаіць на ўзбочыне. Тады стужка, у якой дасціпна эксплуатаваліся расійскія стэрэатыпы пра беларусаў, у самой Беларусі была прынятае з ухвалай.

«Фільм «Беларуская быль» мы здымалі паводле ўражанняў ад паездкі ў Беларусь, — дадае Сяргей Кагадзееў. — Вядома, мы не бачылі, каб беларусы елі буслоў — гэта перабольшванне, але ўсё ж мы атрымалі тут процьму ўражанняў, якія ўвасобіліся ў стужцы. Спадзяемся, будзе пра што напісаць і пасля гэтага візіту ў вашу краіну».

Такім парадкам, творчая суполка НОМ. Клуб «Рэактар» Квіткі: 40 000, 45 000 (месца за столікам), 50 000 VIP столікі на 2-м паверсе. Пачатак а 19.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавіка да нас едуць галоўныя рок-балаганшчыкі Расіі, творчая суполка НОМ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика