Музей гісторыі і культуры габрэяў. 21.by

Музей гісторыі і культуры габрэяў

24.03.2010 10:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знайшлі першага беларускага твіпла.

Тусіць на вуліцы яшчэ холадна, сядзець у цёплай хаце – дастала. Мы падрыхтавалі агляд самых нечаканых музеяў Менска, каб вы заўсёды маглі закасіць пад адукаванага і культурна падкаванага чалавека сталіцы. 

Дзе, як не ў Беларусі, з’явіцца музею гісторыі і культуры габрэяў? Яшчэ з XVIII стагоддзя яны складалі ледзь не палову насельніцтва Усходняй Беларусі. А ў 20-30-х ідзіш быў дзяржаўнай мовай Беларусі разам з беларускай, рускай і польскай. І калі атрымлівалі нейкую даведку, то штамп стаяў адразу на чатырох мовах.

Сёння ад былога бляску – толькі кампус габрэйскай суполкі на Харужай, 28, а ў ім – музей.  

Але нават калі вы ўсім сэрцам жадаеце даведацца як мага болей пра культуру і гісторыю габрэяў, яшчэ не факт, што вы здолееце прабрацца ў іх музей. Непрыкметны будынак на вуліцы В. Харужай, акружаны агароджай з камерамі назірання. Пры ўваходзе трэба націснуць на кнопачку, сказаць ахове кодавую фразу: "У музей, да Інны Паўлаўны", прайсці праз металашукальнік і праслухаць кароткае павучанне аб тым, як знайсці сам музей. 

Пасля таго, як ахова вас адпусціць, праходзіце праз унутраны двор габрэйскай суполкі, знаходзіце яшчэ адзін будынак, і ўжо там, пад лесвіцай – святая святых – музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі.  



 І яго нязменны дырэктар – Інна Паўлаўна Герасімава

Першая зала музея (у якую вы, калі пашанцуе, зазірнеце адным вокам) можа падацца крыху непрэзентабельнай. Але гэта – працоўнае месца. І менавіта тут схаваныя унікальныя дакументы, якіх не пабачыш больш нідзе. Музей гісторыі і культуры габрэяў – адзіны ў Беларусі, і таму ўсе арыгінальныя дакументы і рэчы захоўваюцца тут, іх нікому не патрэбна аддаваць. Таму калі бачыце тут дакумент, то самы што ні на ёсць сапраўдны, а не якую-небудзь копію. 

Музей быў створаны яшчэ ў 2002 годзе. Тады ж, калі ў менскіх габрэяў з’явіўся кампус для сваёй суполкі. Немалая частка з 10 000 экспанатаў была сабрана самой Іннай Паўлаўнай – гісторык па адукацыі, яна шмат кантактавала з рознымі людзьмі, а яны ўвесь час прагнулі аддаць ёй што-небудзь са сваіх непатрэбных, але гістарычна каштоўных рэчаў. Музей быў створаны за 2 месяцы і абсалютна без фінансавых выдаткаў – толькі на персанальных кантактах і энтузіязме. 

Амаль што пра  кожны экспанат Інна Паўлаўна мае што расказаць. Напрыклад, найбольш вядомы жыхар музея – скрутак Торы з мястэчка Дукора. Больш за 200 гадоў ён выкарыстоўваўся габрэйскай суполкай, пакуль не прыйшла вайна. Пасля расстрэлу дукорскіх габрэяў скрутак трапіў да аднаго з сялян. А той, як чалавек дамавіты, выкарыстаў паперку з карысцю – заслаў адзінай у сваім родзе гістарычнай каштоўнасцю гарышча. Яго дзеці распавялі гісторыю працаўнікам музея, скрутак не адзін тыдзень выкалупвалі з-пад саломы, але цяпер ён стаіць пад шклом, і глядзяць на яго шматлікія экскурсіі. 

А яшчэ – сапраўдныя рэчы з менскага гета. Паліто, якое маці шыла ў гета сваёй дачцэ са старой коўдры, дзеннік Лялі Брут (ён быў выдадзены некалькі год таму, кожны з вас мог бачыць яго ў кнігарнях, а ў музеі – самы арыгінальны арыгінал). 

Ці драўляныя надмагільныя помнікі. Такія характэрны толькі для Беларусі. Звычайна ў свеце выкарыстоўваліся каменныя, але беларускія разбяры так крута выразалі надпісы, што мясцовыя габрэі не грэбавалі і драўлянымі помнікамі. 

Свежыя навіны – на мінулым тыдні Інна Паўлаўна знайшла першага беларускага твіпла. У 1939-1965 гадах жыхар вёскі Цімкавічы кожны дзень запісваў свае дзеянні, кшталту: "9 сакавіка. Выгналі ў поле кароў" ці "1 верасня. Касілі траву". Дакумент яшчэ не паспеў дабрацца да музея, але гэта адбудзецца ў самым хуткім часе. 

Пакуль што ў музей ходзяць і экскурсіі, і індывідуальныя індывіды. Але Інна Паўлаўна разумее, што агароджа з камерамі і металашукальнікі пужаюць наведвальнікаў. Таму ў планах – зрабіць музей дзяржаўным, выбіць пад яго памяшканне дзе-небудзь у горадзе і фінансаванне. Тады будзе дзе развярнуцца.  

А пакуль што ў музеі праводзяцца семінары для настаўнікаў, выдаюцца кнігі ўспамінаў і збіраюцца экспанаты – з верай у светлую будучыню і памяшканне, як мінімум такое ж, як у музея Вялікай Айчыннай. Ну а вы, калі надумаеце паглядзець на скрутак Торы, рэчы габрэяў XIX стагоддзя ці арыгіналы цікавых дакументаў, можаце заходзіць у музей у аўторак, сераду ці чацвер з 12.00 да 17.00. 

Чытайце таксама:
Цэнтральны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знайшлі першага беларускага твіпла. Тусіць на вуліцы яшчэ холадна, сядзець у цёплай хаце – дастала. Мы падрыхтавалі агляд самых нечаканых музеяў Менска, каб вы заўсёды маглі закасіць пад адукаванага і культурна падкаванага чалавека сталіцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика