Павел Латушка прымерыў заечыя вушы. 21.by

Павел Латушка прымерыў заечыя вушы

29.03.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулыя выхадныя на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшло ўручэнне прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Галоўным атрыбутам вечара, як ні дзіўна, былі заечыя вушы…

Нават міністр культуры Павел Латушка вымушаны быў далучыцца да агульнай зайцафіліі, якая вечарам 27 сакавіка апанавала Купалаўскі тэатр. Зайцы, надзвычай падобныя да акцёраў тэатра, скакалі ў фае, спявалі песні, танчылі ў калідорах і частавалі наведвальнікаў морквай.

Менавіта такую задуму абралі для святкавання Міжнароднага дня тэатра супрацоўнікі аднаго з самых паважаных тэатраў краіны. Маўляў, дзе зайцы, там і капуста, а дзе капуста, там і капуснік.

Але перад тым, як акцёры пачалі сваё “капуснае” свята, прайшла афіцыйная частка -- уручэнне тэатральных прэмій. З самімі ўзнагародамі адбылася непрыемная прыгода: аператар аднаго з тэлеканалаў разбіў адну хрустальную прэмію з чатырох. Хто з намінантаў стаў шчаслівым уладальнікам асколкаў, было незразумела. Верагодна, пашкоджаны сімвал паспелі ці замяніць, ці склеіць.

Узнагароды ўручаў старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў. Святочная атмасфера спрыяла шчырасці. Драматург прызнаўся, што большасць сваіх твораў пачынае ствараць ад сораму.

“Уявіце сабе, сустракаешся з сябрам-акцёрам, ён цікавіцца, ці пішу я што-небудзь, адказваю “не” і чую: “Як жа табе не сорамна, мне ж няма чаго граць!”, -- жартаваў Аляксей Ануфрыевіч. -- Вось так некалькі акцёраў сустрэнеш і сапраўды пачынаеш пісаць ад сораму”.

Вышэйшую тэатральную ўзнагароду -- «Хрустальную Паўлінку» атрымаў народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук.

«Хрустальную зорку» -- прэмію за вялікі ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва атрымала артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна.

«Хрустальнай кветкай», якой адзначаюць акцёраў-дэбютантаў, узнагароджана артыстка Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева.

Лепшым акцёрам лялечнага тэатра была прызнана артыстка Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ларыса Мікуліч. Яе чакаў «Хрустальны анёл».

Прадстаўніца рэгіянальнага тэатра прызналася “Народнай Волі”, што прэмія і кветкі -- вельмі прыемны падарунак, але ў фінансавым плане айчынныя тэатры саступаюць замежным.

“Я не скажу, што сітуацыя з заробкамі ў нас у тэатры настолькі патавая, што мы атрымліваем па 300--500 тысяч, -- прызналася супрацоўніца лялечнага тэатра. -- Радасная сітуацыя ў палякаў, літоўцаў… Але нам таксама радасна жывецца, вось бачыце, кветкі падарылі”.

Міністр культуры Павел Латушка ўручыў нагрудныя знакі «За ўнёсак у развіццё культуры Рэспублікі Беларусь». Іх атрымалі рэжысёр-пастаноўшчык Коласаўскага тэатра Юрый Лізянгевіч, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Алена Уладамірская, артысты Купалаўскага Яўгенія Кульбачная і Андрэй Кавальчук, супрацоўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Анатоль Цярпіцкі і таксама Ларыса Мікуліч.

Пасля раздачы “сланоў” і заечых вушэй, якія дасталіся Латушку ў якасці прэміі за “лепшыя вушы мастацтва”, а партрэту Янкі Купалы -- проста для прыгажосці, пачалася неафіцыйная частка. На развітанне міністр культуры зрабіў акцёрам своеасаблівы камплімент.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя на Вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшло ўручэнне прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Галоўным атрыбутам вечара, як ні дзіўна, былі заечыя вушы…
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика