БТ пакажа фільм Анджэя Вайды «Катынь»
14.04.2010
—
Новости Культуры
|
У пятніцу, 23 красавіка, Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа знакаміты фільм Анджэя Вайды «Катынь» (2007 год). Пра гэта паведамляецца ў праграме тэлеперадач на наступны тыдзень.
Пачатак паказу апоўначы - 00:00. Доўжыцца фільм будзе адну гадзіну 55 хвілін. Але трэба ўлічыць, што наступны дзень — выходны (г.зв. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах), дый фільм дастаткова жортскі, каб яго глядзелі дзеці і юнакі. *** Фільм Анджэя Вайды — біяграфічны. У Катыні загінуў ягоны бацька. Ва ўрочышчы пад Смаленскам знайшлі вечны спачын тысячы афіцэраў польскай арміі — мабілізаваныя ў войска прадстаўнікі інтэгенцыі, чыноўнікі. Яны былі расстраляныя на загад Сталіна ў 1940 г. Значны працэнт з іх і ураджэнцаў Заходняй Беларусі. Таму гэты фільм і пра нас. На падлёце да Катыні разбіўся 10 красавіка 2010 года самалёт прэзідэнта Польшчы. Зазначым таксама, што фільм «Катынь» не быў рэкамендаваны да прагляду ў беларускіх кінатэатрах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 23 красавіка, Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа знакаміты фільм Анджэя Вайды
|
|