У Ляўках пад рарытэтным аўтамабілем Янкі Купалы жылі зайцы. 21.by

У Ляўках пад рарытэтным аўтамабілем Янкі Купалы жылі зайцы

16.04.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Chevrolet GA Master DeLuxe, на якім Янка Купала ездзіў апошнія гады жыцця, стаяў на калодках за звычайным вясковым плотам. З дапамогай завода Chevrolet рарытэтнае аўто адрэстаўравалі і неўзабаве пакажуць у Мінску.

Гэты аўтамабіль Янка Купала ў 1939 годзе атрымаў у падарунак ад тагачаснага першага сакратара ЦК КПБ Панцеляймона Панамарэнкі. На ім у чэрвені 1941-га паэт праехаў з Каўнаса праз Мінск, да якога падыходзілі немцы, у эвакуацыю ў Маскву. 

Chevrolet служыў Купалу да самай загадкавай смерці паэта ў 1942 годзе. А пасля вайны трапіў у Ляўкі, у філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Там аўтамабіль, мягка кажучы, не быў цэнтральным экспанатам. Ён стаяў на свежым паветры, на калодках, за невысокім вясковым плотам. Распавядае Людміла Давідоўская, вядучы навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы:

Людміла Давідоўская: “Яна ў нас дагэтуль стаяла ў Ляўках, за 268 кіламетраў ад Мінска. Доўгі час стаяла на калодках... Быў звычайны плот, можна сказаць, фанерны. А ў мяне аднойчы быў такі выпадак: я на Дняпры прала бялізну, і сына адаслала ў дом, бо ён плакаў. А ён прыбягае назад і кажа: “Мама! Там пад машыну трус залез!”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Chevrolet GA Master DeLuxe, на якім Янка Купала ездзіў апошнія гады жыцця, стаяў на калодках за звычайным вясковым плотам. З дапамогай завода Chevrolet рарытэтнае аўто...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика