Класікі без глянцу. Байкі ад Танка
23.04.2010 02:01
—
Новости Культуры
|
Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў ідэалагічна надзейныя абразы, галовы ў прэзідэўмах, сімвалы дзяржаўнага ладу ці статуі ў пантэоне герояў — каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі, выпівалі і хадзілі па крамах, ездзілі за мяжу, заўзелі на футболе, гулялі ў карты… Менавіта такімі мы і хочам паказаць паэтаў — без бронзы, грыму і глянцу — “Класікаў без глянцу”. Першым героем нашага цыклу стаў сын народнага паэта Беларусі Максіма Танка Максім Яўгенавіч Скурко. Нарадзіўся ў 1941 годзе. Скончыў хімфак БДУ, стаў кандыдатам хімічных навук і да выхаду на пенсію працаваў вучоным сакратаром Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. А яшчэ цягам усяго жыцця ён быў побач з бацькам, гадаваўся ў акружэніі класікаў, ледзь не кожны дзень сутыкаючыся ў побыце з людзьмі, якіх мы сёння ведаем па падручніках і энцыклапедыях. “Я праслухаў не толькі кампазіцыю на верш бацькі “Вецер Радзімы”, але ўсю “Белую яблыню грому”. Што да музыкі, у маім ўзросце гэта, канечне, цяжка ўспрымаецца. Ды і люблю я класічны джаз. Але справа вельмі добрая, бо дзякуючы ёй маладое пакаленне, спадзяюся, больш дазнаецца пра людзей, якіх павінен ведаць кожны беларус”, — кажа Максім Яўгенавіч. Прапануем вашай увазе ўрыўкі з інтэрв’ю, поўная версія якога з’явіцца ТУТ бліжэйшым часам. Як Танк захапляўся Маякоўскім і гуляў у більярд з Цанавам. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Як Макаёнак у Нью-Ёрку паслаў міністра замежных спраў, а беларускія пісьменнікі сутыкнуліся з амерыканскімі гангстэрамі. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьная праграма і дзяржаўная прапаганда стварала і працягвае ствараць з літаратараў каго заўгодна, толькі не жывых людзей. Але ж яны таксама кахалі і жартавалі,...
|
|